Мікалай Апанасавіч Міхайлашаў

Мікалай Апанасавіч Міхайлашаў — (19 снежня 1917, станіца Прочнаакопская, Новакубанскі раён, Краснадарскі край — 7 лютага 2008) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі. Герой Савецкага Саюза (1944).

Мікалай Апанасавіч Міхайлашаў
Дата нараджэння 19 снежня 1917(1917-12-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лютага 2008(2008-02-07) (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў партызаны
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Камандаваў Партызанская група «Бура»
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў станіцы Прочнаакопская (цяпер Новакубанскі раён Краснадарскага края. Працаваў сакратаром шматтыражнай газеты кансервавага завода. Член КПСС з 1939 года. З 1939 года працаваў у органах дзяжбяспекі Пінскай вобласці. З чэрвеня 1941 года — у нямецкім тыле: камандзір групы, аддзяленя, узвода, намеснік камандзіра Чачэрскага партызанскага атрада, са жніўня 1942 года намеснік начальніка разведкі партызанскай брыгады «Уперад» НКДБ СССР, з мая 1943 года намеснік камандзіра атрада, потым — Добрушскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна, з чэрвеня па кастрычнік 1943 года член Добрушскага падпольнага РК КП(б)Б. У красавіку — ліпені 1944 года камандзір партызанскай групы «Бура».

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 лістапада 1944 года старшаму лейтэнанту дзяржаўнай бяспекі Міхайлашаву, Мікалаю Апанасавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У 1944—1976 гадах працаваў у органах КДБ БССР. Пасля сыходу ў адстаўку жыў у Мінске.

Аўтар кнігі «Бура гневу» (1971).

Памяць правіць

У вёсцы Копішча каля Мінска адна з вуліц названа ў гонар Мікалая Міхайлашава.

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Колпакиди А., Прохоров Д. Внешняя разведка России. — СПб.М., 2001.
  • Кубани славные сыны. Кн. 2. — Краснодар, 1985.
  • Люди легенд. — Вып. 2. — М., 1966.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.