Добрушская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна
Добрушская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна — партызанская брыгада, створаная ў ліпені 1943 года на базе партызанскага атрада імя В. М. Молатава (арганізаваны ў маі 1943). Дзейнічала на тэрыторыі Добрушскага, Веткаўскага, Церахоўскага раёнаў. 27 верасня 1943 года брыгада (771 партызан, два атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру дыверсійнай групы атрада імя В. М. Молатава Фёдару Якаўлевічу Кухараву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Добрушская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна | |
---|---|
Гады існавання | 1943 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Рагачоўская ваенна-аператыўная група |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 771 партызан (27 верасня 1943) |
Дыслакацыя | Добрушскі, Веткаўскі, Церахоўскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Іван Паўлавіч Крывенчанка |
Склад
правіць- партызанскі атрад імя В. М. Молатава;
- партызанскі атрад імя С. М. Будзённага.
Касандаванне
правіцьКамандзір
правіць- Іван Паўлавіч Крывенчанка (ліпень — верасень 1943).
Камісар
правіць- Іван Міхайлавіч Гатальскі (ліпень — верасень 1943).
Начальнік штаба
правіць- Пётр Фёдаравіч Захараў (ліпень — верасеь 1943).
Гісторыя
правіцьПартызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках Гомель — Бранск, Гомель — Жлобін, Гомель — Бахмач. У жніўні і верасні 1943 года ўдзельнічалі ў баях за ўтрыманне партызанскай зоны і выхад з акружэння ў час карных аперацый. У верасні 1943 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні Добрушскага раёна.
Памяць
правіцьУ 1977 годзе ў вёсцы Харошаўка і ў 1980 годзе ў пасёлку Уборак Добрушскага раёна ў гонар брыгады былі пастаўлены стэлы.
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.