Мікалай Зявела (польск.: Mikołaj Zeweło (Zewełło); 6 снежня 1651, Літва — 28 мая 1714, Коўна) — святар, педагог.

Мікалай Зявела
польск.: Mikołaj Zeweło (Zewełło)
Дата нараджэння 6 снежня 1651(1651-12-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 мая 1714(1714-05-28) (62 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці святар
Месца працы

Уступіў у Таварыства Ісуса 24 ліпеня 1671 г. у Вільні. Прэфект школ у Гродне (1684—1685), прафесар філасофіі ў Варшаве (1685—1687), прафесар маральнай тэалогіі і прэфект школ у Крожах (1688—1689). Прафесар філасофіі ў Полацку (1689—1692), прафесар маральнай тэалогіі і прэфект школ у Крожах (1692—1693). З 1694 па 1697 гг. — пракуратар Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса, а з 1697 па 1700 гг. — рэктар Полацкага езуіцкага калегіума. Прэфект школ у Крожах (1700—1701), Коўне (1704—1705) і Пашаўшэ (1705—1706). У 1710—1711 гг. — віцэ-рэктар, а ў 1711—1714 гг. — рэктар Ковенскага езуіцкага калегіума[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki, J.M.  (руск.) Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.