Мікалай Камеданус

біскуп жамойцкі

Мікалай Камеданус (Рамеданус; ? — 1434) — дзеяч каталіцкай царквы. Паходзіў з Польшчы. Месца атрымання адукацыі невядома, не меў навуковай ступені, але ведаў жамойцкую мову. Пробашч троцкі, відаць, быў сакратаром вялікага князя літоўскага Вітаўта. У 1422 годзе прызначаны Ягайлам і Вітаўтам на пасаду біскупа жамойцкага, зацверджаны рымскім папам у 1423 годзе і паўторна ў 1425 годзе, кансекраваны ў другой палове 1427 — першай палове 1428 года. Некаторыя гісторыкі атаясамлівалі Камедануса з віленскім біскупам Мікалаем Дзержкавічам.

Мікалай Камеданус
біскуп жамойцкі
25 ліпеня 1423 — 1434
Папярэднік Мацей з Вільні
Пераемнік Пётр з Львова[d]
Дзейнасць каталіцкі святар
Смерць 1434

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць