Мікалай Кузьміч Кавалёў

Мікалай Кузьміч Кавалёў (19181945) — падпалкоўнік Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Мікалай Кузьміч Кавалёў
Дата нараджэння 1918
Месца нараджэння
Дата смерці 17 сакавіка 1945(1945-03-17)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне падпалкоўнік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені

Біяграфія правіць

Мікалай Кавалёў нарадзіўся ў жніўні 1918 года ў вёсцы Новая Селівонаўка (цяпер Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці. Атрымаў сярэднюю адукацыю, пасля чаго працаваў тэхнікам у дэпо станцыі «Жлобін». у 1938 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую чырвоную Армію. У 1941 годзе ён кончыў ваенна-палітычнае вучылішча. Са жніўня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 годзе ён кончыў курыс «Выстрал». Да вясны 1945 года падпалкоўнік Мікалай Кавлёў камандаваў 1126-м стралковым палком 334-й стралковай дывізіі 2-й гвардзейкай арміі 3-га Беларускага форнта. Вызначыўся падчас баёў ва Усходняй Прусіі[1].

У сакавіку 1945 года полк Кавалёва прарваў нямецкую абарону каля Мазурскіх азёраў, прычыніўшы ворагу вялікія страты. Працягвая развіваць наступленне, полк пераадолеў пяць ліній варожых траншэяў і мінныя палі, пасля чаго выйшаў да вёскі Ленхефен (цяпер не існуе, знаходзілася у 37 кіламетрах на паўночным захадзе ад цяперашняга Баграціёнаўска). У раёне гэтай вёскі, Кавалёў , які дзейнічаў разам з невялікай групай байцоў свайго палка, знішчыў і ўзяў у плен некалькі дзясяткаў салдатаў і афіцэраў ворага, захапіў 6 гармат і 14 кулямётаў. 17 сакавіка 1945 года Кавалёў загінуў у баі. Пахаваны ў горадзе Баграціёнаўск Калінінградскай вобласці[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 года падпалкоўнік Мікалай Кавалёў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, медалем[1].

У гонар Кавалёва названая вуліца ў Жлобіне[1].

Зноскі

  1. а б в г Ковалёв Николай Кузьмич (руск.). AZ Library. Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2013. Праверана 14 кастрычніка 2016.

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Дриго С. В. За подвигом — подвиг. Калининград, 1984. / стр. 127.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984. /стр. 233.

Спасылкі правіць