Мікалай Мартынавіч Мандэльштам
Мікалай Мартынавіч (Нахім Мендэлевіч) Мандэльштам (1826 — 1882) — беларускі і расійскі акушэр-гінеколаг, вучоны-медык, заснавальнік і дырэктар Магілёўскай цэнтральнай павівальнай і фельчарскай школ[1].
Мікалай Мартынавіч Мандэльштам | |
---|---|
Дата нараджэння | 1826 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1882 |
Род дзейнасці | урач, акушэр |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Коўне. У 1826 годзе скончыў медыцынскі факультэт Дэрпцкага ўніверсітэта. Працаваў урачом у Магілёўскай губерні[2].
Прынамсі з 1863 года штатны ардынатар пры падведамных Прыказу Магілёўскіх богаўгодных установах[3].
З 1863 года займаў пасаду сакратара, а пазней і прэзідэнта Таварыства ўрачоў Магілёўскай губерні.
З 15 студзеня 1864 года займаў пасаду акушэра пры магілёўскім губернскім праўленні[4].
З 11 студзеня 1870 года заняў пасаду памочніка ўрачэбнага інспектара там жа[5].
З 19 чэрвеня 1874 адначасова з пасадай памочніка ўрачэбнага інспектара ўзначаліў заснаваную ім самім Цэнтральную фельчарскую школу ў Магілёве.
Сям’я
правіцьБыў жанаты з Верай Восіпаўнай Іофе.
Мелі чатырох сыноў і дачку:
- Мартын (1872—1947) — савецкі партыйны дзеяч, гісторык, рэвалюцыянер
- Аляксей (1881—?) — урач. Яго сын — Леў Аляксеевіч Мандэльштам, прафесар Саратаўскай сельскагаспадарчай акадэміі .
- Мікалай (1879—1929), рэвалюцыянер і партыйны дзеяч, загадчык аргаддзела Баўманскага райкама РКП(б) Масквы (1922), загадчык аддзела агітацыі і прапаганды Маскоўскага камітэта ВКП(б) (1926—1928), адзін з арганізатараў Галоўэлектра.
- Андрэй — юрыст, дыпламат, спецыяліст у галіне міжнароднага права.
- Яўгенія — урач, у гады Грамадзянскай вайны служыла ў белых войсках Паўночнага фронту (да 25 жніўня 1919 г. пры штабе Галоўнакамандуючага войскамі Паўночнай вобласці), затым праз Нарвегію эмігравала ў Францыю.
Пляменнік М. Мандэльштама, Леапольд Эмільевіч Мандэльштам (ням.: Leopold Mandelstamm, 1839—1913) — рыжскі ўрач-афтальмолаг і вучоны-медык.
Зноскі
- ↑ Мандельштам, Николай Мартынович (врач ; 1826—1882) (руск.)
- ↑ Жизнь и деятельность Н. М. Мандельштама // К. Ш. Кугель // Материалы 10-й Республиканской конференции по истории медицины и здравоохранения Минск, 23 сентября 2004 г. ― Минск, 2004. — С. 84—85.
- ↑ Памятная книжка Могилёвской губернии на 1863 год. С. 75 (руск.)
- ↑ Памятная книжка Могилёвской губернии на 1866 год. С. 52 (руск.)
- ↑ Памятная книжка Могилёвской губернии на 1870 год. С. 9 (руск.)
Літаратура
правіць- Мандельштам Николай Мартынович [Нахим Менделевич], акушер : список трудов и лит. о нём / сост. А. А. Кузнецов ; ГПБ им. М. Е. Салтыкова-Щедрина, Справ.-библиогр. отдел. - Л., 1971. - 2 с. - 9 зап. - рус.
- Жизнь и деятельность Н. М. Мандельштама // К. Ш. Кугель // Материалы 10-й Республиканской конференции по истории медицины и здравоохранения Минск, 23 сентября 2004 г. ― Минск, 2004. — С. 84—85.