Магілёўскае таварыства ўрачоў

Магілёўскае таварыства ўрачоў, Таварыства ўрачоў Магілёўскай губерні — першае медыцынскае навуковае таварыства Беларусі. Існавала ў 1862—1917 гадах.

Гісторыя стварэнняПравіць

Заснавана па ініцыятыве старшага ўрача К. А. Пабо. 18 медыкаў Магілёўскай губерні выступілі з ініцыятывай стварэння навуковай супольнасці вясной 1862 года. Падтрыманы губернатарам праект статута таварыства быў адпраўлены на зацвярджэнне ў МУС. 10 мая 1862 года статут атрымаў адабрэнне з боку Медыцынскага савета, а 7 чэрвеня яго зацвердзіў міністр унутраных спраў. Першым прэзідэнтам таварыства лекараў быў абраны інспектар Магілёўскага медыцынскага ўпраўлення А. Я. Грабоўскі, сакратаром — штатны ардынатар пры падведамных Прыказу Магілёўскіх богаўгодных установах[1] М. М. Мандэльштам, які пасля стаў прэзідэнтам таварыства.

Таварыства ўрачоў Магілёўскай губерні спыніла сваю дзейнасць ў 1917 годзе[2].

Мэты і дзейнасцьПравіць

Ставіла за мэту садзейнічаць развіццю медыцынскай навукі і практыкі, грамадскай гігіены і іншае. Ажыццяўляла санітарны кантроль за гарадской тэрыторыяй, арганізавала курсы санітараў і дэзінфектараў, бясплатны прыём хворых, праводзіла народныя чытанні. Па рэкамендацыі таварыства ў 1892 годзе ў час эпідэміі халеры быў адкрыты халерны барак, 7 бясплатных чайных, праводзілася бясплатная выдача лекаў.

З усіх медыцынскіх таварыстваў, якія існавалі ў межах сучаснай Беларусі, нароўні з Таварыствам мінскіх лекараў, магілёўскае выяўляла найбольшую ініцыятыву. У 1865—1866 гадах было праведзена 10 пасяджэнняў па самых розных пытаннях. Дзейнасць таварыства перарывалася два разы: з 1876 па 1882 год i з 1884 года да ўзнаўлення працы 9 кастрычніка 1887 года ўжо пад назвай «Таварыства ўрачоў Магілёўскай губерні», якое стала працаваць яшчэ больш інтэнсіўна, вяло пратаколы сваіх пасяджэнняў. У розны час яго ўзначальвалі Л. А. Маліноўскі(руск.) бел., С. А. Ліпінскі, Т. І. Музыкантаў, А. Ф. Мадэстаў, Л. А. Лявіцкі, І. М. Вятвінскі[2][3].

У 1911 годзе правяло дзень «белай кветкі»(руск.) бел. (збор сродкаў на барацьбу з сухотамі) і стварыла мясцовы аддзел Усерасійскай лігі барацьбы з сухотамі. Імкнулася ахапіць урачэбнай дапамогай і сельскае насельніцтва.

Члены таварыства правялі медыкатапаграфічнае і статыстычнае даследаванне Магілёва. Гэтыя работы выкананы як манаграфіі і абаронены як доктарскія дысертацыі. Л. І. Галынец усебакова вывучыў умовы жыцця, асаблівасці фізічнага развіцця асобных сацыяльных груп насельніцтва Магілёва ў залежнасці ад эканамічных, кліматычных і гігіенічных умоў, прыйшоў да высновы аб нізкім адукацыйным узроўні жыхароў. І. М. Вятвінскі апублікаваў дысертацыю «Аб паталагічных зменах у сардэчных вузлах чалавека пры дыфтэрыі і септыцэміі(каз.) бел.» (СПб., 1891), С. А. Ліпінскі — «Матэрыял для фармакалогіі марской цыбулі (уплыў сцылітаксіну(англ.) бел. на сэрца і сасудзістую сістэму)» (СПб., 1881). Вынікам стараннага вывучэння санітарнага стану Магілёва (водазабеспячэнне, цесната насельніцтва, выдаленне бруду і іншае) з'явілася дысертацыя В. В. Кошалева[4]. Ён жа падрабязна асвятліў ход халернай эпідэміі 1893 года ў горадзе і меры, што прымаліся супраць яе[2]. Прывёў дадзеныя аб неўспрымальнасці арганізма да хваробы пры пэўных умовах, выказаўся за неабходнасць пастаянных санітарных і думскіх лекараў, за санітарны добраўпарадкаванне Магілёва, правільную рэгістрацыю захворвання і смяротнасці, паляпшэнне водазабеспячэння[2].

У пачатку XX ст. выйшла праца магілёўскага санітарнага лекара К. Ю. Канановіча, дзе ён прапанаваў шэраг мер, накіраваных супраць заразных хвароб: правядзенне вадаправода, прылада каналізацыйнай сістэмы, установа пасады думскага лекара, пабудова дэзінфекцыйнай камеры і ізаляцыйных кватэр і іншае[2]. Значным фактычным статыстычных матэрыялам напоўнена манаграфія К. Ю. Канановіча. У ёй коратка апісана гісторыя сельскай медыцынскай часткі ў губерні, паказаў на крайні недахоп лячэбных і санітарных устаноў. Прапановы К. Ю. Канановіча ляглі ў аснову многіх рэкамендацый першага з'езда ўрачоў Магілёўскай губерні, які адбыўся ў 1907 годзе[2].

Таварыства выдавала свае «Пратаколы» і «Працы», абменьвалася імі з іншымі медыцынскімі таварыствамі Расійскай імперыі, а таксама дасылала іх у Швейцарыю для рэферыравання ў замежных часопісах.

Зноскі

  1. Памятная книжка Могилёвской губернии на 1863 год. С. 75 (руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Общество врачей Могилевской губернии (руск.) 
  3. «Могилевская губерния» (Государственные религиозные и общественные учреждения 1772—1917) Минск «Беларусь» 2014 Авторы: Е. К. Анищенко, З. В. Антонович, В. В. Врублевский
  4. «Медико-топографическое описание г. Могилёва на Днепре» (1901)

ЛітаратураПравіць

  • Малчанаў, А. Магілёўскае таварыства ўрачоў / Акім Малчанаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. М — Пуд / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — С. 15. — ISBN 985-11-0141-9.
  • Молчанов, А. П. К истории научных медицинских обществ в Белоруссии // Научные медицинские общества БССР: Сборник справочных сведений. — Мн., 1981.