Мікалай Мікалаевіч Іаскевіч

вучоны ў галіне хірургіі

Мікалай Мікалаевіч Іаскевіч (нар. 27 чэрвеня 1958, в. Падвялікае, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (2005), прафесар (2008). Член Беларускай асацыяцыі хірургаў, Расійскага таварыства ангіёлагаў і сасудзістых хірургаў.

Мікалай Мікалаевіч Іаскевіч
Дата нараджэння 27 чэрвеня 1958(1958-06-27) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера хірургія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (2005)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1981; аспірантура, 1989).

Працаваў у Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Ангола (2010—2016, Цэнтральны шпіталь г. Лубанга, правінцыя Уіла), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (1983—2010 і з 2016, лячэбны факультэт, 1-я кафедра хірургічных хвароб, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: хірургічная гастраэнтэралогія; рэканструкцыйная хірургія аклюзійна-стэнатычных пашкоджанняў брушной аорты, перыферычных і брахіяцэфальных артэрый, рэцыдыўнага спантаннага пнеўматоракса; колапракталогія; патагенетычныя асновы реперфузійна-аксігенацыйнага сіндрому; укараненне нанатэхналогій у хірургію; ваенна-палявая і трапічная хірургія.

Узнагароды правіць

Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя і інш.

Зноскі

Спасылкі правіць