Мікалай Мікалаевіч Пунін

Мікалай Мікалаевіч Пунін (руск.: Никола́й Никола́евич Пу́нин; 16[28] лістапада 1888 — 21 жніўня 1953) — расійскі і савецкі гісторык мастацтва, мастацкі крытык.

Мікалай Мікалаевіч Пунін
Род дзейнасці мастацтвазнавец, журналіст, мастацкі крытык, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 16 (28) лістапада 1888[1][2] ці 28 лістапада 1888(1888-11-28)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 жніўня 1953(1953-08-21)[3][1][…] (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Ганна Андрэеўна Ахматава і Anna Arens[d]
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Гельсінгфорсе (Хельсінкі) ў 1888 годзе. Выпускнік Царскасельскай гімназіі 1907 года, вучыўся ў Інакенція Аненскага. Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт у 1914 годзе. З 1913 па 1916 год — супрацоўнік часопіса «Апалон», дзеля якога яму нават давялося пакінуць ўніверсітэцкую кар’еру. У 1913—1934 гадах працаваў у Рускім музеі, пасля рэвалюцыі — камісар пры Рускім музеі і Дзяржаўным Эрмітажы.

У 1918—1919 гадах загадваў Петраградскім выяўленчым мастацтвам Наркамасветы. Разам з У. Маякоўскім, В. Брыкам і Э. Шталбергам уваходзіць у рэдакцыйны савет газеты «Мастацтва камуны» (кастрычнік 1918 года). У 1927 годзе ўзначаліў аддзяленне і стварыў экспазіцыю найноўшых плыняў у мастацтве Рускага музея.

Намеснік дырэктара Ленінградскага Дзяржаўнага Інстытута Мастацкай Культуры, пазней — прафесар Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры Усерасійскай Акадэміі Майстэрстваў.

У 1934 годзе звольнены з Рускага музея.

Аўтар кніг «Японская гравюра» (1915), «Андрэй Рублёў» (1916), «Татлін» (1921). У 1920 годзе выйшла кніга «Сучаснае мастацтва» (цыкл лекцый), у 1927—1928 гг. — «Найноўшыя плыні ў рускім мастацтве». Рэпрэсаваны ў 1949—1953 гадах. Загінуў у зняволенні (Абезьскі лагер). Пасмяротна рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Зноскі