Мікалай Мікітавіч Літвіненка
Мікалай Мікітавіч Літвіненка (1913—1943) — чырвонаармеец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
Мікалай Мікітавіч Літвіненка | |
---|---|
Николай Никитович Литвиненко | |
Дата нараджэння | 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 кастрычніка 1943 |
Месца смерці | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1943 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьМікалай Літвіненка нарадзіўся ў 1913 года ў вёсцы Піленкова (цяпер — пасёлак Цандрыпш ў Абхазіі). Пасля заканчэння пяці класаў школы працаваў вадзіцелем. У 1943 годзе быў прызваны на ваенную службу. Са жніўня таго ж года — на фронце, быў стралком 744-га стралковага палка 149-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].
У ноч з 15 на 16 кастрычніка 1943 года Літвіненка з групай байцоў пераправіўся праз Дняпро у раёне пасёлка Лоеў Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе. Яго дзеянні спрыялі паспяховай пераправе ўсяго палка. 17 кастрычніка 1943 года Літвіненка загінуў у баі[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года чырвонаармеец Мікалай Літвіненка пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1].
Зноскі
- ↑ а б в Литвиненко Николай Никитович (руск.). AZ Library. Праверана 11 снежня 2013.
Літаратура
правіць- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
Спасылкі
правіцьМікалай Мікітавіч Літвіненка на сайце «Героі краіны»