Мікалай Міхайлавіч Суэцін
Мікалай Міхайлавіч Суэцін (1897—1954) — расійскі савецкі мастак, мастак дызайну, графікі і жывапісу, прадстаўнік авангарда ў яго супрэматычным варыянце, рэфарматар рускага фарфору.
Мікалай Міхайлавіч Суэцін | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 кастрычніка (6 лістапада) 1897 |
Месца нараджэння | Мятлеўская, Калужская губерня |
Дата смерці | 22 студзеня 1954 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, дызайнер, дзеяч выяўленчага мастацтва, фатограф, графік, ілюстратар, кераміст, рысавальнік |
Жанр | жывапіс |
Вучоба | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў пасёлку Мятлеўская (Калужская губерня) 25 кастрычніка (6 лістапада) 1897, у сям’і начальніка чыгуначнай станцыі. У 1900-х — 1910-х вучыўся ў гімназіі ў Калузе, затым у кадэцкім корпусе ў Пецярбургу. У 1914 г. быў мабілізаваны, у 1915 служыў на Кавказе, затым быў пераведзены ў Віцебск.
У 1918—1922 гадах вучыўся у Віцебскім народна-мастацкім вучылішчы ў Казіміра Малевіча. З 1920 г. — сябра групы УНОВИС (Утвердители новага мастацтва, 1920—1922). Удзельнічаў у выстаўках Уновиса (1920—1921) у Віцебску і ў Маскве (1921—1922). Удзельнічаў у працы па святочнаму аздабленню горада, ствараў праекты вывесак, афармленні кавярняў, сталовых, крамаў. У 1922 — апошні старшыня Віцебскага творчага камітэта УНОВИС. У маі 1922 года атрымаў дыплом ВНМУ «на званне мастака і вышэйшага інструктара».
У 1922 годзе разам з К. Малевічам пераехаў у Петраград. У 1923 годзе яго працы з’явіліся на Усерасійскай мастацка-прамысловай выстаўцы ў Маскве і «Выстаўцы карцін петраградскіх мастакоў усіх кірункаў. 1918—1923» у Петраградзе (у саставе групы Уновис).
У 1923—1926 гг. удзельнічаў у рабоце МХК і ГИНХУКа. У 1925 годзе ўзначаліў Аддзел матэрыяльнай культуры ГИНХУКа. Займаўся распрацоўкай супрэматызму, аналізаваў новыя формы мастацтва. У 1925—1926 гг. працаваў таксама ў эксперыментальнай лабараторыі Дэкаратыўнага інстытута (эскізы малюнкаў для тканін, афармленне выставак, рэклама), распрацоўваў дызайн, заснаваны на метадзе супрэматызму. У 1927-29 — навуковы супрацоўнік эксперыментальнай лабараторыі Камітэта па вывучэнню сучаснага мастацтва і Камітэта мастацкай прамысловасці. У канцы 1920-х гадоў працуе над серыяй «Багародзіца». Паездка ў Пскоў у 1929 годзе дае штуршок да пошука новых архітэктанічных рашэнняў на аснове старажытных цэркваў.
М. Суэцін лічыцца адным з найболей паслядоўных вучняў К. С. Малевіча.[2] Асэнсоўваў свае беспрадметныя кампазіцыі як аснову для ўніверсальнага перайначвання навакольных чалавеку форм. Яго мадэлі-«архітэктоны», распрацоўкі асаблівага «супрематычнага ордэра» у архітэктуры засталіся нерэалізаванымі, толькі ў вельмі змененым відзе рэалізаваліся ў рэальных будынках.
У канцы 1920-х гг. услед за Малевічам перайшоў ад чыстай геаметрыі супрэматызмуда «метафізічных», умоўна-знакавых фігуратыўных вобразаў. У станковай творчасці Суэціна у канцы 1920 — пачатку 1930-х гг. з’явіліся «сялянскія цыклы» («Пскоўскі цыкл», 1929, графічныя серыі канца 1920-х — пачаткі 1930-х гадоў: «Сялянкі», «Паўвобразы» (ці Вобразы Богородицы), «Снапы», «Дзеці мудрыя». Жывапісныя працы — «Жанчына з пілой» (1927—1928), «Мужык» (1932, ГТГ), «Мужчынскі партрэт» (1932—1933, ГТГ). Жывапісныя работы Суэціна увайшлі ў экспазіцыю выставак «Мастакі РСФСР за 15 гадоў» у Ленінградзе (1932) і Маскве (1933).
У 1935 г. разам з К. Ражджэственскім удзельнічаў у «супрематычным абрадзе» пахавання К. Малевіча. Выканаў супрематычны саркафаг-арітэктон з выкарыстаннем чорнага, белага і зялёнага колеру.[3] Быў выканаўцам помніка ў відзе куба з квадратам, пастаўленага на магіле К. З. Малевіча ў Падмаскоў’і, у Нямчынаўцы (не захаваўся).
У 1937, у перыяд панавання сацрэалізма, знаходзіў творчы выхад у архітэктурна-афарміцельскіх работах: спраектаваў (разам з сааўтарамі) інтэр’еры павільёна СССР на Міжнароднай выстаўцы «Мастацтва і тэхніка ў сучасным жыцці» у Парыжы (1937, архітэктар Б. Іяфан), Гран, які атрымаў гран-пры выстаўкі.
У 1939 г. афармляў павільён СССР на Сусветнай выстаўцы «Свет заўтрашняга дня» у Нью-Ёрку.
У 1941 г. удзельнічаў у стварэнні афармлення выстаўкі да 100-годдзя смерці Міхаіла Лермантава, але выстаўка не адбылася, бо пачалася вайна.
У 1941—1944 гг. Суэцін знаходзіўся ў блакадным Ленінградзе.
З 1942 г. дызайн Суэціна вярнуўся да класічнай традыцыі. У 1942 г. ён сканструіраваў (?) стылізаванае пад даўніну ўбранне эпітафіі Аляксандра Суворава у Троіцкім саборы (а больш дакладней, у Благавешчанскай царкве) Аляксандра-Неўскай лаўры.
У 1943—1944 г. аформіў выяўленча-прадметную выстаўку «Гераічная абарона Ленінграда» (1944), якая стала асновай Музея гераічнай абароны Ленінграда (у 1949 г. у рамках «Ленінградскай справы» музей быў зачынены).
У канцы 1940-х крытыкаваўся за «фармалізм».
Быў жанаты з мастачкай Ганнай Аляксандраўнай Ляпорскай.
Памёр 22 лютага 1954 года ў Ленінградзе. Пахаваны на Багаслоўскіх могілках[4].
Фарфор
правіцьЗ 1922 г. па 1954 г. працаваў на Дзяржаўным фарфоравым заводзе імя Міхаіла Ламаносава. У 1922 г. пачаў працаваць на заводзе разам з Казімірам Малевічам і Іллёй Чашнікам. У 1923—1924 гг. стварае ў фарфоры свае першыя супрэматычныя формы. Формы, выкананыя М. Суэціным для фарфоравых сервізаў часта нясуць рысы архітэктонаў К. Малевіча.
У 1932—1933 гг. стварае серыю белых ваз («Авал», «Архітэктон»). З 1932 года ўступіў на пасаду галоўнага мастака завода і заставаўся на ёй да сваёй смерці ў 1954 годзе.
Пад кіраўніцтвам Суэціна на заводзе, акрамя фарфоравых вырабаў, вырабляліся элементы афармлення маскоўскага метрапалітэна і будынка Рачнога вакзала ў Хімках. Як мастак па фарфору, Суэцін змяніў многія формы фарфоравых вырабаў завода, надаўшы ім строгія геаметрычныя формы. Ложкі, сподкі, вазы-«суетоны» і сервізы, створаныя Суэціным, зараз прадстаўленыя ў Музеі Імператарскага фарфоравага завода.
Работы: чарніліца і блюда «Супрэматызм» (1923), кубак з накрыўкай, кубак і сподак з аранжавым дыскам (1923), сервіз з супрематической роспісам (1923), талеркі «Інвалид» (1920), Чорны сілуэт (1931), Чарніліца «Пскоўскі храм» (1929), «Планіт на аранжавых плоскасці» (1930), сервіз «Бабы»(« Хлебны») (1931), чайны сервіз з супрематычным роспісам (1932), сервіз «Трактарны» (1932), кубак са сподкам «Сітчык» (1935), і іншыя работы.
У 1930-1940-я гады дызайн Суэціна рабіўся усё больш традыцыйным.
Память
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.
- ↑ Наталья Козырева./ Н. М. Суетин. / В круге Малевича: Соратники, ученики, последователи в России 1920—1950-х. СПб.: Palace Editions, 2000. С. 139.
- ↑ Там же, С. 140.
- ↑ Фото могилы на Богословском кладбище
- ↑ Новым улицам на ЗИЛе присвоили наименования . Москва 24. Праверана 24 снежня 2018.
Літаратура
правіць- Жадова Л. А. О фарфоре Н. М. Суетина // Советское декоративное искусство 73/74. — М., 1975.
- Горячева Т. В. Николай Суетин. — М.: Фонд «Русский авангард», 2010. — 192 с. — (Творцы авангарда). — 150 экз. — ISBN 978-5-91566-034-1.
- Горячева Т. В. Николай Суетин: «Я хочу мощи человеческой у живописца» // «Нас будет трое…» Казимир Малевич. Илья Чашник. Николай Суетин. Живопись и графика из собрания Sepherot Foundation (Лихтенштейн). — М., 2012.
- Иванова Е. Фарфор Николая Суетина // В круге Малевича. Соратники, ученики, последователи в России 1920—1950. — [СПб.]: Palace Editions, 2000.
- Катовіч Таццяна. Апосталы Малевіча: Мікалай Суэцін і Ілля Чашнік // Мастацтва. 2020. № 2. С. 24-26.
- Козырева Н. Николай Михайлович Суетин // В круге Малевича. Соратники, ученики, последователи в России 1920—1950. — [СПб.]: Palace Editions, 2000.
- Крэпак Барыс. Апошні салдат з легіёна Малевіча, або Супрэматычны крок да новага дызайну // Вяртанне імёнаў. Кніга ІІ. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2004. С. 222—234.
- Лысенко О. А. Проблема авторского обрамления в искусстве авангарда и супрематические рамы Н. Суетина // Актуальные проблемы теории и истории искусства: сб. науч. статей. Вып. 10 / Под ред. А. В. Захаровой, С. В. Мальцевой, Е. Ю. Станюкович-Денисовой. — М.: МГУ имени М. В. Ломоносова / СПб.: НП-Принт, 2020. — С. 484—496.
- Ракитин В. Николай Михайлович Суетин / Науч. ред. Ирина Лебедева и Андрей Сарабьянов. — М.: RA: Palace Editions, 1998. — 228 с. — ISBN 3-930775-43-3.