УНОВИС
УНОВИС (Акронім руск.: Утвердители нового искусства; бел.: Сцвярджальнікі новага мастацтва) — авангарднае мастацкае аб’яднанне, створанае Казімірам Малевічам у Віцебску.

ГісторыяПравіць
Маніфест УНОВИСа быў апублікаваны Казімірам Малевичем у віцебскім часопісе «Искусство» у 1921 годзе. Аб’яднанне было раннім прыкладам мастацкай групоўкі новага тыпу. Створанае на базе дзяржаўнай установы, што характэрна для савецкага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя . Узнікла гэтая групоўка пасля таго, як рэктар новастворанай Народнай мастацкай школы (пазней — Свабодных мастацкіх майстэрняў і, нарэшце, Віцебскага мастацка-практычнага інстытута) Вера Ермалаева запрасіла ў 1919 годзе Казіміра Малевіча для кіраўніцтва жывапіснай майстэрняй. Стваральнік супрэматызму, прыехаўшы ў Віцебск, аб’яднаў навокал сябе групу вучняў (Лазар Лісіцкі, Яўгенія Магарыл, Мікалай Суэцін, Лазар Хідэкель, Ілля Чашнік, Давід Якерсон, Леў Юдзін і інш.), у лік якіх увайшла і сама Ермалаева. Яны ладзілі выстаўкі-абмеркаванні работ выкладчыц і вучняў, філасофскія дыспуты, удзельнічалі ў афармленні горада да рэвалюцыйных святаў. Лаяльнасць і пэўнай «рэвалюцыйнасць» «уновисов» была палітычным фасадам іх супрэматычна-канструктывісцкай праграмы, поўнай незалежнага эстэтычнага містыцызму, нацэленага на «стварэнне чыстага жывапіснага вобраза» (як увасаблення «новай свядомасці»), а не «ўтылітарных неабходнасцей» (Малевіч, 1921). Дызайнерскія распрацоўкі, у тым ліку і наглядная агітацыйная прапаганда, служылі толькі педагагічнымі мадэлямі гэтага ідэала.
Паводле хронікі «Уновиса», складзенай сябрам творчага камітэта («творкома») Іванам Гаўрысам, відаць актыўная работа новай творчай віцебскай арганізацыі: «17 студзеня 1920. Арганізацыйнае пасяджэнне групы маладых кубістаў. 19 студзеня. Група „Молпосновис“, маладыя паслядоўнікі новага мастацтва. 28 студзеня. Зліццё малодшай групы са старэйшай, назва „Посновис“. Работа па рэпытыцыях і пісанню дэкарацый для оперы А. Кручоных „Перамога над сонцам“ і супрэматычнага балета. Мітынгі ў майстэрнях і агульны ў школе аб новым мастацтве. 3 лютага. Прынятая праграма заняткаў у майстэрнях Посновиса. 6 лютага. Выступленне Посновиса з мітынгам-спектаклем („Перамога над сонцам“, супрэматычны балет). 14 красавіка. Паколькі калектыў ёсць не толькі паслядоўнікам новага, але і яго рэвалюцыйным заснавальнікам, назву зацвердзіць Уновис — утвердителей новага мастацтва…». Сваю дачку, якая нарадзілася праз тыдзень, Казімір Малевіч назваў Унай. Чорны квадрат быў эмблемай сяброў «Уновиса», яго прышывалі да рукава[1].«Уновис» паставіў «Вайну і мір» Уладзіміра Маякоўскага, збіраўся інсцэніраваць «Сон у летнюю ноч» Шэкспіра. Уновис ладзіў мастацкія выстаўкі і канферэнцыі, публікаваў артыкулы сваіх сяброў.
У 1920 годзе адкрыўся філіял «Уновиса» ў Смаленску (пад кіраўніцтвам мастакоў, мужа і жонкі Уладзіслава Страмінскага і Кацярыны Кобра), а таксама філіялы ў Маскве, Пярмі, Саратаве і некаторых іншых гарадах. Але ўжо дастаткова хутка, праз рэарганізацыю Наркамасветы і яго анты-авангардным зрухам «направа», умовы працы рэзка пагоршыліся. У бытавым плане ў Віцебску таксама ўскладнілася жыццё.
У маі 1922 года адбыўся першы і апошні выпуск вучэбнай установы, з 10 выпускнікоў 8 былі сябрамі «Уновиса». М. Суецін, Лазар Хідэкель, Ілья Чашнік, Леў Юдзін і Н. Коган разам з некалькімі студэнтамі малодшых курсаў летам 1922 года з’ехалі ў Петраград. Віцебская група ўвайшла ў структуры створанага і кіраванага Малевічам ГИНХУКа (Інстытута мастацкай культуры). Параўнаўча кароткачасовая дзейнасць Уновиса стала, аднак, этапнай вяхой у гісторыі сусветнага авангарду, стварыўшы цэлы шэраг радыкальных пераўтварэнняў традыцыйнай мастацкай мовы.
Сябры УНОВИСПравіць
- Беластоцкая, Фаня Якаўлеўна
- Бернштэйн, Восіп
- Векслер, Абрам Саламонавіч
- Векслер, Міхаіл Саламонавіч
- Валхонскі, Эфраім Барысавіч
- Гаўрыс, Іван Трафімавіч
- Гандэла, Соня Маркусовна
- Гершон А.
- Гурэцкая, Анастасія Міхайлаўна
- Гуровіч, Эма Ільінічна
- Ермалаева, Вера Міхайлаўна
- Зевін, Леў Якаўлевіч
- Зуперман, Лазар Львовіч
- Іванова, Наталля Іванаўна
- Каган, Ганна Аляксандраўна
- Клёцкіна Л.
- Коган, Ніна Іосіфаўна
- Лерман, Майсей Маркавіч
- Магарыл, Яўгенія Маркаўна
- Малевіч, Казімір Севярынавіч
- Меерсон, Таццяна Якаўлеўна
- Наскоў, Георгій Іванавіч
- Наскоў, Марк Іванавіч
- Рояк, Яфім Майсеевіч
- Саннікаў, Дзмітрый Мікалаевіч
- Сіфман
- Страмінскі, Уладзіслаў
- Суэцін, Мікалай Міхайлавіч
- Хідэкель, Лазар Маркавіч
- Цэйтлін, Майсей Віктаравіч
- Цыперсан, Леў Асіповіч
- Чашнік, Ілля Рыгоравіч
- Чарвінка, Іван Іванавіч
- Эль Лісіцкі
- Элькін ?
- Этынгоф, Іосіф
- Юдзін, Леў Аляксандравіч
- Якерсан, Давід Аронавіч
Зноскі
- ↑ А. Шатских Малевич в Витебске // Искусство. — 1988. — № 11. — С. 38.
СпасылкіПравіць
УНОВИС на Вікісховішчы |