Леў Аляксандравіч Юдзін
Леў Аляксандравіч Ю́дзін (16 кастрычніка [29 кастрычніка] 1903 кастрычніка [29 16 кастрычніка [29 кастрычніка] 1903 , Віцебск, Віцебская губерня — 10 лістапада[5] 1941, Атраднае, Ленінградскі фронт, РСФСР) — савецкі мастак-жывапісец, графік, сілуэтыст, дзеяч рускага авангарда. Вучань Казіміра Малевіча. У 1921—1938 гг. вёў дзённік, які з'яўляецца адной з важных крыніц для разумення педагогікі К. Малевіча, яго асобы, адносін з вучнямі, а таксама эвалюцыі беспрадметнага мастацтва ў 1920—1930-х гадах. Сябра Саюзу мастакоў з 1932 года.[6]
Леў Аляксандравіч Юдзін | |
---|---|
Дата нараджэння | 1903[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1941[1][2][…] ці 9 лістапада 1941[4] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар, дызайнер |
Жанр |
жывапіс, графіка |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Леў Юдзін нарадзіўся ў Віцебску, у сям'і агента віцебскага Таварыства солезаводчыкаў Аляксандра Гавўрылавіча Юдзіна (1863—1916). Пляменнік лекара Веніяміна Гаўрылавіча Юдзіна, дваюрадны брат піяністкі Марыі Веніямінаўны Юдзінай і дырыжора Гаўрылы Якаўлевіча Юдзіна[7].
У 1918—1922 гадах навучаўся ў Віцебскім мастацка-практычным інстытуце, першапачаткова ў скульптурнай майстэрні Яніса Тылбергса і замяніўшага яго Давіда Якерсона, затым у Веры Ермалаевай, Ніны Коган і Казіміра Малевіча.[6]
У 1920 годзе прымаў удзел у арганізацыі УНОВИСа у Віцебску. З 1921 года удзельнічаў у выстаўках. "Пад пастаянным назіраннем выкладчыкаў з 1920 па 1922 год Леў Юдзін працуе над праясненнем канцэпцыі матэрыялу ў супрэматызме ды іншых сучасных плынях мастацтва і складаннем «табліцы пабудовы фактур матэрыяльнага спектра», дзе кожнай групе матэрыялаў адпавядае комплекс адчуванняў, што адносяцца ў першую чаргу да характару і тэмпу іх руху"[8].
У 1922 годзе разам з асноўным складам УНОВИСа перабіраецца ў Петраград. Вучыўся ў ВХУТЕМАСе — ВХУТЕИНе (1922—1923) на агульным курсе.[9]
З 1923 года — супрацоўнік Фармальна-тэарэтычнага аддзела ГИНХУКа, які да 1926 г. узначальваў К. Малевіч. Будучы асістэнтам апошняга, дапамагаў яму практычна ва ўсіх пачынаннях: у роспісе фарфору, стварэнні гіпсавых і архітэктурных мадэляў, навуковых даследаваннях. Некаторы час кіраваў "лабараторыяй формы", вывучаючы заканамернасці традыцыйнага кубізму[10].
Напрыканцы 1920-х парваў з К. Малевічам і адыйшоў ад авангарднага мастацтва. "Па сваёй натуры Юдзін, у адрозненне ад настаўнікаў, быў не такі рацыяналістычны, як вялікія стваральнікі мастацкіх утопій. Ён заўсёды заставаўся шчырым і крыху наіўным летуценнікам, невычэрпна вынаходлівым у сваіх мастацкіх уяўленнях, што патрабавалі ўсё ж канкрэтнасці і яснасці, асабліва - у афармленні дзіцячых кніжак"[10].
Таксама працаваў загадчыкам графічнай часткі Дзяржаўнага вучэбна-педагагічнага выдавецтва (1931—1933).
У канцы 1920—1930-х гадах уваходзіў у групу жывапісна-пластычнага рэалізму. Гэтак у 1927—1934 гадах у Ленінградзе называлі сябе мастакі — паслядоўнікі К. Малевіча: В. Ермалаева, У. Сцерлігаў, А. Лепорская, К. Ражджэственскі. Афіцыйнага статуса група не мела. Удзельнікі групы збіраліся на кватэры В. Ермалаевой на 10-й лініі Васіллеўскага вострава (д. 13, кв. 2); арганізоўваліся выстаўкі-прагляды работ мастакоў з наступным абмеркаваннем работ самімі аўтарамі і мастацтвазнаўцамі. Выстаўкі пасля сталі фундаментам для распачынання гэтак званай «справы групы жывапісна-пластычнага рэалізму». У справе групы фігураваў і Л. Юдзін — яго выклікалі ў НКУС, як сведку, да 26 лютага 1935 года.
У 1941 году, у пачатку Вялікай Айчыннай вайны, вучыўся на кароткатэрміновых курсах камандзіраў пад Ленінградам. Па заканчэнні ваенных курсаў малодшы лейтэнант Леў Юдзін загінуў у першым жа сваім боі пад Усць-Тосна, у адным з самых крывавых месцаў Ленінградскага фронту, 9-га ці 10 лістапада 1941 года.[5] Ужо будучы на перадавой, Юдзін атрымаў «бронь» ад Саюзу мастакоў, але адмовіўся скарыстацца ёй, паколькі палічыў такі крок здрадніцтвам па адносінах да байцоў свайго ўзводу.
Першая персанальная выстаўка Л. Юдзіна адбылася ў выставачных залах Ленінградскага аддзялення Саюзу мастакоў у 1973 годзе, падрыхтаваная Сяргеем Спіцыным.[11]
Жывапісныя творы мастака экспанаваліся ў Дрэздене, Брусэлі, Пецярбургу.
Работа ў дзіцячай кнізеПравіць
З 1928 па 1934 гады супрацоўнічаў з часопісамі «Чыж» і "Вожык".
Ілюстраваў тэксты Д. Хармса, А. Увядзенскага. Чулліва чувствовал спецыфіку абэрыуцкай паэзіі — зрухі і паўторы, інтанацыйную разнастайнасць, весёлый абсурд падзеяў, размоўны стыль выкладу. Усё гэтыя якасці узмацніліся упадабанай Юдзінскай тэхнікай.[12]
Мастак не толькі маляваў, але выразаў, без папярэдняга малюнка, (нажніцамі) сілуэты, пакідаючы выявы з асобных дробных чорных фігурак, са складанымі абрысамі. Мастацтву «рэйзеле» ён навучыўся ад маці. Работы Юдзіна вырозніваюць дакладнасць і вытанчанасць малюнка, дэкаратыўна-рытмічнае майстэрства. Віртуозна выразаючы нажніцамі сілуэты жывёл і людзей 1-2 см велічынёй, часта ў складаных кампазіцыйных узаемадзеяннях, выступаў перад дзецьмі і навучаў іх гэтаму мастацтву. Маляваў паўабстрактные папяровыя скульптуры і фатаграваў іх пры акрэсленым асвятленні; і зусім не самі скульптуры, а менавіта гэтыя фатаграфіі рабіліся канчатковымі творамі мастацтва. Таксама, супольна з В. Ермалаевой распрацоўваў кнігі-цацкі. У канцы 1930-х гадоў займаўся разцовай гравюрай.[13][14]
Ілюстрацыі ў дзіцячых кнігахПравіць
- Дэйнека Н. Вайна ў сшытку (1941)
- Увядзенскі А. Хто?
- Маршак С. Загадкі
Сям'яПравіць
- Жонка — Марыя Гарохава (1903, Санкт-Пецярбург — 1991, Ленінград), жывапісец, графік, мастак па роспісы тканін, педагог.
- Сын — Аляксандр Львовіч Юдзін, доктар біялагічных навук, навуковы супрацоўнік у Інстытуце цыталогіi РАН.[14]
Да вайны сям'я Юдзіных жыла на Удзельнай, на больш неіснуючай цяпер Ліставой вуліцы на Ліхачовай гары (цяпер там размешчаны велатрэк).[14]
СпасылкіПравіць
- ↑ а б Lew Judin // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lev Aleksandrovich Yudin // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lev Aleksandrovich Yudin // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б Юдин, Лев Александрович
- ↑ а б Юдин Лев Александрович на сайте «Русский Авангард»
- ↑ Победа над солнцем Льва Юдина. От супрематизма — до «реальных фактов времени» . Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2014. Праверана 4 лістапада 2014.
- ↑ Аляксандр Бурас. Леў Юдзін. Паэтыка матэрыяльнасці Архівавана 2 мая 2021. // Мастацтва. №2. 2020.
- ↑ Ю. А. Рудаков. / Вступительная статья к каталогу выставки Л. А. Юдина. Л. : Художник РСФСР, 1973.
- ↑ а б Крэпак Барыс. Леў Юдзін. Ад супрэматызму - да "рэальных фактаў часу" // Вяртанне імёнаў. Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. Сс. 310-317.
- ↑ Выстава Льва Юдзіна адбылася таксама ў 2003 годзе ў музеі сучаснага мастацтва «Царскосельская коллекция» в Пушкіне.
- ↑ Карасик И./ Лев Юдин. / Страницы памяти: Справочно-мемориальный сборник. 1941—1945: Художники ЛОСХ, погибшие в годы ВОВ и в блокаду Ленинграда. — СПб., 2010. C. 310.
- ↑ Там же.
- ↑ а б в Силуэтист Лев Юдин, которого знали все