Ілья Рыгоравіч Чашнік

Ілля Рыгоравіч Чашнік (рус. Илья Григорьевич Чашник; 13 (26) чэрвеня 1902, Люцын, Віцебская губерня, Расійская імперыя; цяпер горад Лудза у Латвіі — 4 сакавіка 1929, Ленінград, СССР) — савецкі мастак, дызайнер. Адзін з двух, з Мікалаем Суэціным, найбліжэйшых вучняў Казіміра Малевіча; паслядоўны супрэматыст.

Ілья Рыгоравіч Чашнік
Фатаграфія
Дата нараджэння 26 чэрвеня 1902(1902-06-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 сакавіка 1929(1929-03-04)[1][2][…] (26 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, архітэктар
Мастацкі кірунак супрэматызм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Ілля Чашнік нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў Латгаліі — у горадзе Люцыне Віцебскай губерні Расійскай імперыі (цяпер горад Лудза ў Латвіі).

Ілля быў малодшым сярод васьмі братоў і сясцёр, і пасля нараджэння апошняга дзіцяці сям'я пераехала ў губернскі Віцебск. У адзінаццігадовым узросце Ілля быў накіраваны вучнем у оптыка-механічную майстэрню, у якой працаваў штодзённа па 10-11 гадзін.

З пятнаццаці гадоў, у 1917—1918 гадах, Ілля Чашнік пачаў па нядзелях наведваць прыватную Школу малявання і жывапісу Юдаля Пэна, у якой да яго вучыліся Эль Лісіцкі, Восіп Цадкін, Марк Шагал і многія іншыя знакамітыя мастакі[3].

У 1918 годзе шаснаццацігадовы Чашнік паехаў у Маскву і запісаўся ў архітэктурныя майстэрні ў Другіх Дзяржаўных свабодных мастацкіх майстэрнях, дзе выкладаў у тым ліку Казімір Малевіч. Але, пачуўшы, што ў Віцебск прыехаў Марк Шагал, які ператварыў школу свайго настаўніка Пэна у Народную мастацкую школу, Чашнік вярнуўся ў родны горад і пачаў займацца ў Шагала. Летам 1919 года малады мастак быў адзначаны прэміяй на першай справаздачнай выстаўцы школы, а адна яго карціна была рэкамендавана ў школьны музей.

У 1919 працаваў у Віцебску ў майстэрні графікі, друку і архітэктуры пад кіраўніцтвам Л. Лісіцкага. У Віцебск прыехала пагасціць да сваіх родзічаў народжаная ў Віцебску, але даўно з'ехаўшая мастачка Паліна Хентава. Разам з Чашнікам Хентава пачала наведваць майстэрню Шагала. Услед за Хентавай у горадзе з'явіўся закаханы ў яе без узаемнасці Лазар Лісіцкі, якому Шагал прапанаваў узначаліць у вучылішчы майстэрню графікі, друку і архітэктуры. Чашнік адразу ж перайшоў у майстэрню да Лісіцкага, якога ў той час больш цікавіла не архітэктура, а сучаснае яўрэйскае мастацтва.

З 1920 года — сябра «УНОВИСа».

У 1919—1922 гадах удзельнічаў у афармленні гарадскіх святкаванняў гадавін Кастрычніцкай рэвалюцыі, у Віцебску і ў Смаленску. Выкладаў у Вышэйшым мастацка-практычным інстытуце (былая Народная школа).

У 1921—1922 гадах удзельнічаў у выстаўках у Маскве.

У 1922 годзе скончыў інстытут «па асноўнаму навуковаму раздзелу» і паехаў у Петраград.

У 1922—1923 гадах пачаў займацца дызайнам, праблемамі рэкламы і плаката.

У 1923 годзе прымаў удзел у «Выстаўцы карцін петраградскіх мастакоў усіх кірункаў за 5-летні перыяд дзейнасці 1918—1923»[4].

З 1923 — навуковы супрацоўнік ГИНХУКа. Заставаўся ў ГИНХУКе да часу яго закрыцця.

У 1925 быў залічаны ў Дэкаратыўны інстытут на пасаду навуковага супрацоўніка, у лабараторыі разам з ім працавалі К. Малевіч, К. Ражджэственскі, М. Суэцін. Працаваў у Дэкаратыўным інстытуце да снежня 1926 года, калі інстытут быў зачынены.

У лістападзе-снежні 1926 удзельнічаў у выстаўцы ў Доме Друку «Плакат і рэклама пасля Кастрычніка».

У 1923—1926 працаваў з Камітэтам мастацкай прамысловасці ГИИИ. Распрацоўваў супрэматычныя арнаменты для тэкстылю і шпалераў.

У 1927—1928 эскізы Чашніка ляглі ў аснову праведзеных пазней прац па афарбоўцы будынкаў Ленінграда, спраектаваных у архітэктурнай брыгадзе (майстэрні) А. Нікольскага (1927—1928).

 
Ілля Чашнік у труне

Чынна эксперыментаваў у сферы архітэктуры, узяўшы за аснову «архітэктоны» К. Малевіча — гіпсавыя мадэлі беспрадметнай архітэктуры. Развіваў іх аскетычна-лаканічную, але ў той жа час камбінаторную пластыку ў графічных эскізах і трохмерных мадэлях. У 1926 стварыў свой уласны архітэктон, крыж з накладзеным на яго кругам.

Працаваў у Губпалітпрасвеце, адказным кіраўніком майстэрні ИЗО[5].

Памёр у Ленінградзе 4 сакавіка 1929, ва ўзросце 26 гадоў, ад перытаніту. Яго паплечнікамі на магіле быў устаноўлены помнік: белы драўляны куб з чорным квадратам[6].

Творчасць правіць

Ілля Чашнік развіваў ідэі свайго настаўніка К. Малевіча, ён ствараў значныя па аб'ёму творы беспрадметнага жывапісу і графікі, строгія па «бязважка-касмічнай» кампаноўцы форм, і лічыў сябе поўным аднадумцам Малевіча.

Падзяляў, нароўні з Л. Хідэкелем і М. Суэціным, прынцыпы супрэматычнай "цветописи", у адрозненне ад іншых вучняў і паплечнікаў Малевіча, чые цікавасцi засяроджваліся на жывапісным рэалізме (Ермалаева, Юдзін, Сцерлігаў). Згодна з метадам Малевіча, працаваў па прынцыпе кантрасту. Абмяжоўваў сваю колеравую гаму выкарыстаннем белага, чорнага, чырвонага і блакітных колераў.

Даследчыкі адзначаюць у творчасці мастака «надзвычайна дынамічную канцэпцыю жыцця форм... якія ўвабралі ў сябе сэнс самога жывапіснага поля»[7].

Валодаючы аналітычным складам розуму, займаўся філасофіяй і тэорыяй жывапісу. Мастак вызначаў беспрадметны жывапіс як «вышэйшы стан свядомасці», «культуру магнітных сіл, дынамічнага распачынання, рытму». «Супрэматызм — светаадчуванне беспрадметных, прыродных і касмічных складанняў».

Работа на ДФЗ правіць

На працягу аднаго года, з 1923 па 1924, працаваў (разам з М. Суэціным) на Дзяржаўным фарфоравым заводзе «у якасці мастака-кампазітара па даследаванню і выпрацоўцы мастацкіх узораў кампазіцыйных форм».

У перыяд з 1923 па 1924 выканаў некалькі праектаў роспісу кубкаў і сервізаў.

Выкарыстоўваў для роспісу кампазіцыі ўласных жывапісных і графічных работ. Распісваў таксама фарфор па мадэлях Малевіча (супрэматычны роспіс на «паўкубку»). У роспісе фарфору мастак аддаваў перавагу чорнаму колеру.

Вартасць карцін правіць

Рэкордам па кошце работ Іллі Чашніка з'яўляецца продаж 30 лістапада 2016 года аўкцыённым домам Sotheby’s карціны «Сёмае вымярэнне, супрэматычны рэльеф», напісанай ў 1920 годзе, за £2,4 млн ($3 млн). Работа была ацэненая ў £100 000—150 000, але выніковы кошт быў вышэй у 19 разоў.

Зноскі

  1. Ilya Grigorevich Chashnik
  2. Ilya Grigorevich ChashnikOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. Ракитин Василий. Илья Чашник. Художник нового времени / Науч. ред. Ирина Лебедева, Андрей Сарабьянов, Александра Смирнова. — М.: RA, Palace Editions, 2000. — С. 7—8. — 2000 экз.
  4. Чашник И. Г. Автобиография [1927 года] // В круге Малевича. Соратники, ученики, последователи в России 1920-1950-х: [Каталог выставки] / Сост. Ирина Карасик; сост., подготовка текстов каталога и документов, писем и комментарии к ним Елена Баснер, Ирина Карасик, Татьяна Горячева, Антонина Марочкина, Татьяна Михиенко, Александра Шатских. — [Б. м.]: Palace Editions, 2000. — С. 185.
  5. Там же, С. 185.
  6. Пазней падобны помнік будзе ўсталяваны на магіле К. Малевіча
  7. А. Наков. Беспредметный мир. Абстрактное и конкретное искусство. М. RA, 1998, С. 106

Літаратура правіць

  • Катовіч Таццяна. Апосталы Малевіча: Мікалай Суэцін і Ілля Чашнік // Мастацтва. 2020. № 2. С. 24-26.
  • Крэпак Барыс. «Яечня са шпінатам» на жалезных шчамлётках // Вяртанне імёнаў. Кніга ІІ. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1924. — С. 287—295. И. М. Уновисцы // Вестник искусств. — М., 1922. — № 5.
  • Фронт художественного труда. Материалы к Всероссийской конференции левых в искусстве. Как возник Уновизм // Эрмитаж. — М., 1922. — № 10.
  • Голлербах Э. Государственный фарфоровый завод и художники // Русское искусство. — 1923. — № 2—3.
  • 2-я Государственная выставка картин // Красная панорама. — 1923. — № 4.
  • Данько Е. Новое Петроградского фарфорового завода // Художественный труд. — 1923. — № 4.
  • Голлербах Э. Советский фарфор (К вопросу о пролетарском стиле) // Петроград. — 7 ноября 1923 года.
  • Красников Г. «Красный» и «белый» фарфор // Керамика и стекло. — 1925. — № 7.
  • К вопросу о значении «красного» и «белого» фарфора // Керамика и стекло. — 1925. — № 10.
  • Аркин Д. Советский фарфор // Экономическая жизнь. — 27 ноября 1926 года.
  • Аранович Д. Выставка советского фарфора // Вечерняя Москва. — 30 ноября 1926 года.
  • Выставка фарфора // Красная нива. — 1926. — № 51.
  • Земенков Борис. Пути русского фарфора // Советское искусство. — 1926. — № 5.
  • Денисов Вл. Выставка плаката в Доме печати // Жизнь искусства. — 1926. — № 51.
  • Изделия Ленинградского фарфорового завода на выставке «Советский фарфор» // Керамика и стекло. — 1927. — № 1.
  • В. Е. Выставка прикладного искусствознания // Жизнь искусства. — 1928. — № 9.
  • Данько Е. Советский фарфор // Жизнь искусства. — 1929. — № 17.
  • Соболевский Н. Пути советского фарфора // Искусство. — 1934. — № 5.
  • Козырева Наталья. Илья Григорьевич Чашник // В круге Малевича. Соратники, ученики, последователи в России 1920—1950-х // Каталог выставки / Сост. Ирина Карасик; сост., подготовка текстов каталога и документов, писем и комментарии к ним Елена Баснер, Ирина Карасик, Татьяна Горячева, Антонина Марочкина, Татьяна Михиенко, Александра Шатских. — [Б. м.]: Palace Editions, 2000. — С. 181—184. — ISBN 5-93332-039-0.
  • Иванова Елена. Супрематический фарфор Ильи Чашника // В круге Малевича. Соратники, ученики, последователи в России 1920—1950-х // Каталог выставки / Сост. Ирина Карасик; сост., подготовка текстов каталога и документов, писем и комментарии к ним Елена Баснер, Ирина Карасик, Татьяна Горячева, Антонина Марочкина, Татьяна Михиенко, Александра Шатских. — [Б. м.]: Palace Editions, 2000. — С. 184. — ISBN 5-93332-039-0.
  • Чашник Илья Григорьевич / Биография // В круге Малевича. Соратники, ученики, последователи в России 1920—1950-х // Каталог выставки / Сост. Ирина Карасик; сост., подготовка текстов каталога и документов, писем и комментарии к ним Елена Баснер, Ирина Карасик, Татьяна Горячева, Антонина Марочкина, Татьяна Михиенко, Александра Шатских. — [Б. м.]: Palace Editions, 2000. — С. 357. — ISBN 5-93332-039-0.
  • Котович Т. В. Чашник И // Котович Т. В. Энциклопедия русского авангарда. — Мн.: Экономпресс, 2003. — С. 357—358. — ISBN 985-6479-30-4.
  • Горячева Т. В. Илья Чашник: «Суть человеческого существования ‒ беспредметное начало» // «Нас будет трое…» Казимир Малевич. Илья Чашник. Николай Суетин. Живопись и графика из собрания Sepherot Foundation (Лихтенштейн). — М., 2012.
  • Gorjatschewa Tatjana. Ilja Tschaschnik: Das Suprematistische Lexikon // Ilja Tschaschnik: Das Suprematistiche Lexikon. Aus Der Sammlung Der Sepheroth Foundation (Liechtenstein). — Vaduz, 2013.  (нем.)