Мікалай Рыгоравіч Плаксіцкі

Мікалай Рыгоравіч Плаксіцкі (7 ліпеня 1955, в. Сенчукі, Талачынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Мікалай Рыгоравіч Плаксіцкі
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 7 ліпеня 1955(1955-07-07) (68 гадоў)
в. Сенчукі, Талачынскі раён, Віцебская вобласць
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Медаль «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Медаль «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 7 ліпеня 1955 года ў в. Сенчукі Талачынскага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І.Леніна, гісторык, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства.

Працаваў настаўнікам гісторыі сярэдняй школы № 1 г. Бабруйска; начальнікам гаспадарчай групы ў аддзеле адукацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска; дырэктарам дапаможнай школы № 10 г. Бабруйска; дырэктарам сярэдняй школы № 2 г. Бабруйска; намеснікам дырэктара ААТ «Славянка». Узначальваў Бабруйскую раённую арганізацыю таварыства «Веды». Быў дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны юбілейным медалём «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, Ганаровай граматай Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Асабістае жыццё правіць

Жанаты, мае трох сыноў.

Зноскі

Спасылкі правіць