Мікалай Юндзілавіч

харунжы земскі літоўскі, маршалак гаспадарскі
(Пасля перасылкі з Мікалай Юндзіловіч)

Мікалай Юндзілавіч (? — пасля 1527) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Мікалай Юндзілавіч
кухмістр[d]
1495 — 1505
староста каняўскі[d]
з 1506
харунжы вялікі літоўскі
1506 — 1511
Папярэднік Іван Львовіч Глінскі
Пераемнік Сямён Скіндэр[d]
маршалак гаспадарскі
1516 — 1527
Род Юндзілы
Бацька Юндзіл Рачкавіч[d]

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Юндзілаў герба «Лебедзь». Сын Юндзіла Рачкавіча[1][2].

Кухмістр вялікай княгіні Алены Іванаўны ў 1495—1505 гадах, намеснік дубіцкі і канеўскі з 1506 года, харужы земскі (вялікі) у 1506—1511 гадах, маршалак гаспадарскі ў 1516—1527 гадах[1][2].

У 1498 атрымаў ад вялікага князя Аляксандра пацвярджэнне на маёнтак Крамяніца каля Ваўкавыска, якім валодалі яшчэ яго бацька і дзед. У 1495 годзе атрымаў ад Аляксандра некалькі пустых сёл каля Ваўкавыска, а ў 1500 — Даўгаброды, Карошчын і Бярозкі на Берасцейшчыне[1].

Зноскі

  1. а б в Юндзі́лы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
  2. а б Мікалай Юндзілавіч на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»

Літаратура правіць