Міка Лепілампі
Міка Лепілампі (нар. 22 верасня 1978) — фінскі акцёр, музыкант і тэлевядучы. З’яўляўся адным з вядучых Конкурса песні Еўрабачанне 2007.
Міка Лепілампі | |
---|---|
Mikko Leppilampi | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Mikko Johannes Leppilampi |
Дата нараджэння | 22 верасня 1978 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | фін |
Бацька | Jukka Leppilampi[d] |
Прафесія | музыкант, спявак, кінаакцёр, вядучы |
Кар’ера | з 2003 |
Узнагароды | 2004, «Jussi», Лепшы акцёр |
IMDb | 1285112 |
MikkoLeppilampi.com | |
![]() |
Біяграфія
правіцьПаспяхова дэбютаваў у фільме «Жэмчуг і свінні», быў узнагароджаны прэміяй «Юсі» за лепшую мужчынскую ролю ў ім. У 2005 здымаецца ў фільме Ціма Кайвусала «У цені двухгаловага арла» ў ролі паэта. Дзеянне разгортваецца ў пачатку XX стагоддзя, калі Фінляндыя была часткай Расіі, ён працуе з такімі акцёрамі як, напрыклад, Васі-Маці Лоіры.
10 мая 2006 г. выходзіць яго першы сольны альбом, ён запазычыў у якасці назвы сваё імя. Выканаў некалькі саўндтрэкаў да фільмаў, у якіх прымаў удзел.
Летам 2006 года ажаніўся з Эміліяй Вуарысалмі (змяніла прозвішча на Лепілампі). У іх расце дачка Лілія (нарадзілася 31 кастрычніка 2005).
10 і 12 траўня разам з Яанай Пелканен стаў вядучым конкурсу песні Еўрабачанне 2007, які прайшоў у Хельсінкі. У 2008 ад тэлекампаніі YLE ён аб’яўляў галасы фінскіх тэлегледачоў на Еўрабачанні.
Фільмаграфія
правіць- Helmiä ja sikoja (2003)
- Keisarikunta (2004)
- Paha maa (2005)
- Kaksipäisen kotkan varjossa (2005)
- Tyttö sinä olet tähti (2005)
- Narnian Tarinat : Velho ja Leijona (агучванне) (2005)
- Madagascar (агучванне) (2005)
- Hairspray-musikaali (2005)
- Saippuaprinssi (2006)
- Калядная гісторыя (фінск.: Joulutarina) (2007)
- 8 päivää ensi-iltaan (2008)
Дыскаграфія
правіць- Mikko Leppilampi (2006)
Зноскі
Спасылкі
правіць- Міка Лепілампі на сайце «Elonet» (фін.) (шведск.) (англ.)
- Сайт Міка Лепілампі Архівавана 14 ліпеня 2011.
- Фай-сайт Міка Архівавана 26 мая 2007.
- Міка Лепілампі на сайце «Internet Movie Database» (англ.)