Мікіта Іванавіч Гарбачэўскі
Мікіта Іванавіч Гарбачэ́ўскі (1804, Магілёўская губерня — 7 чэрвеня (26 мая) 1879) — беларускі гісторык і археограф, вучоны-архівіст, краязнавец, мовазнавец і педагог. Першы архіварыус Віленскага цэнтральнага архіва старажытных актаў, актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці Віленскай археаграфічнай камісіі[4].
Мікіта Іванавіч Гарбачэўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1804[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1880[1][2][…] |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, гісторык, архівіст |
Навуковая сфера | гісторыя[3], архівазнаўства[d][3] і археаграфія[3] |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія Правіць
Нарадзіўся ў 1804 годзе ў Магілёўскай губерні ў сям’і праваслаўнага святара. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, пасля чаго паступіў у Пецярбургскую духоўную акадэмію, скончыўшы якую ў 1831 годзе[4], атрымаў званне старшага кандыдата філасофска-тэалагічных навук, што давала яму права на атрыманне магістарскай ступені праз год.
Выкладаў славеснасць, гісторыю і старажытныя мовы ў Жыровіцкай духоўнай семінарыі[4], з 1840 года выкладаў у Драгічынскім дваранскім вучылішчы[4].
Пасля перабраўся ў Вільню, дзе выкладаў у дваранскім інстытуце, губернскай гімназіі і равінскім вучылішчы[4][5].
У 1852 годзе ў Вільні быў адкрыты Віленскі цэнтральны архіў старажытных актаў, які стаў асноўным сховішчам дакументаў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Па думку некаторых сучаснікаў, адным з ініцыятараў стварэння архіва быў сам Гарбачэўскі, які стаў у 1858 годзе яго першы архіварыусам[4], то ёсць дырэктарам.
17 красавіка 1864 года была арганізавана Віленская археаграфічная камісія, якая павінна была заняцца публікацыяй дакументаў па гісторыі краю[4]. Даследчыкі адзначаюць, што Гарбачэўскі быў па сутнасці адзіным яе рэальным супрацоўнікам, на ім трымалася ўся праца камісіі.
Навуковая дзейнасць Правіць
Упарадкаваў і сістэматызаваў дакументы па гісторыі Беларусі і Літвы, склаў паказальнік[4]. Вывучаў заканадаўства ВКЛ па архіўнай справе, судаводстве і справаводстве. Аўтар даследаванняў па археаграфіі і крыніцазнаўстве[4].
У 1867 годзе ў Вільні Гарбачэўскі выдаў сваю першую буйную працу — «Кароткія табліцы, неабходныя для гісторыі, храналогіі, наогул для ўсялякіх археалагічных даследаванняў і ў прыватнасці для разбору старажытных актаў і грамат заходняга краю Расіі і Царства Польскага». Праз два гады выйшаў яго «Археалагічны каляндар на дзве тысячы гадоў (325—2324) па Юліянскім злічэнні і на семсот сорак два гады (1583—2324) па Грыгарыянскім злічэнні». У тым жа годзе Гарбачэўскі выдаў брашуру «Аб Цэнтральным архіве старажытных актавых кніг губерняў: Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Ковенскай».
Вынікам дваццацігадовай працы Гарбачэўскага ў архіве стаў выдадзены ў 1872 годзе «Каталог старажытным актавым кнігам губерняў: Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Ковенскай, таксама кнігам некаторых судоў губерняў Магілёўскай і Смаленскай, якія захоўваюцца цяпер у Цэнтральным архіве ў Вільні». Адзначаецца, што з сярэдзіны 1860‑х гадоў многія значныя працы Мікіты Іванавіча публікуюцца без указання аўтарства, да іх ставяцца, напрыклад, асобныя тамы «Актаў, выдадзеных Віленскай археаграфічнай камісіяй для разбору і выдання старажытных актаў» і «Рэвізія пушчаў і пераходаў звярыных у былым княстве Літоўскім».
Таксама выдаў «Слоўнік старажытнай актавай мовы Паўночна-Заходняга краю і Царства Польскага» (1874; растлумачыў каля 400 беларускіх і больш за 5 тысяч лацінска-польскіх юрыдычных тэрмінаў XIV—XVII стагоддзяў). Па прапанове Акадэміі навук рецэнзію на гэта сачыненне напісаў Мікалай Барсаў[6].
Значэнне навуковай дзейнасці Правіць
Даследчыкі адзначаюць, што працы Мікіты Іванавіча Гарбачэўскага, у прыватнасці «Кароткія табліцы…» і «Слоўнік старажытнай актавай мовы Паўночна-Заходняга краю і Царства Польскага», унікальныя і да нашых дзён не маюць нават частковай замены.
Зноскі
- ↑ а б N. Gorbachevskiĭ // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Nikita Ivanovič Gorbačevskij // NUKAT — 2002.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ а б в г д е ё ж з Горбачевский Никита Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 160. — 737 с.
- ↑ Щавинская Л. Л. Археограф Никита Иванович Горбачевский: К 200‑летию со дня рождения // Материалы первого совместного белорусско-российского интернет-коммуникационного круглого стола по истории книги, проведенного 20 апреля 2004 г.
- ↑ Барсов, Николай Павлович // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.—М., 1896—1918. (руск.)
Літаратура Правіць
- Улащик Н. Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. — М., 1973. — С. 86.
- Толкачева (Щавинская) Л. Л. Никита Иванович Горбачевский. — Минск., 1991.
- Турцевич А. О. Краткий исторический очерк Виленской комиссии для разбора и издания древних актов. 1864—1906. — Вильна, 1906. — С. 28.