Вежа Хасана (араб. صومعة حسان‎‎) — мінарэт каля Касба Удая ў Рабаце (Марока), закладзены ў 1195 годзе па загадзе альмахадскага эміра Якуба аль-Мансура. Лічылася, што пры вышыні 86 метраў ён стане самым высокім будынкам ісламскага свету. У 1199 годзе, калі мінарэт быў дабудаваны да 44 метраў, эмір памёр і будаўніцтва спынілася.

Славутасць
Мінарэт Хасана
араб. صومعة حسان‎‎
34°01′27″ пн. ш. 6°49′22″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль art of Almoravides and Almohades[d]
Дата заснавання 1190-я
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Па сваім архітэктурным абліччы мінарэт Хасана блізкі да севільскай Хіральдзе, якая будавалася ў той жа час — магчыма, пад наглядам тых жа самых дойлідаў. Прататыпам абодвух будынкаў лічыцца 70-метровы мінарэт Кутубія ў Маракешы.

Ад велічэзнай мячэці, якую меркавалася ўзвесці побач з мінарэтам, захаваліся толькі дзве сотні слупоў з пясчаніку. На іншым баку плошчы, занятым гэтымі слупамі, у 1960-я гг. быў пабудаваны сучасны маўзалей Мухамеда V і яго сыноў.

Зноскі

Спасылкі правіць