Мінская брама (Бабруйская крэпасць)
Мінскія брама — колішняя галоўная брама Бабруйскай крэпасці, спраектаваная пецярбургскім архітэктарам А. Я. Штаўбертам (1780—1843 гг.). Праект брамы «найвышэйша ўхвалены» ў пачатку 1824 г. Брама злучала крэпасць з дарогай на Мінск і адкрывалі галоўную вуліцу ў крэпасці, у кірунку да Рагачоўскай брамы.
Славутасць | |
Мінская брама | |
---|---|
![]() Брама з боку горада | |
53°08′27″ пн. ш. 29°14′31″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | Бабруйская крэпасць |
Тып будынка | брама |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Архітэктар | Аляксандр Ягоравіч Штаўберт |
Стан | захавалася часткова |
Архітэктура
правіцьЗ унутранага боку мела тры роўнапралётныя аркі, заключаныя паміж лесвіцамі, якія вялі на верх крапасных валаў. Аркі, апраўленыя клінчатымі архівольтамі, абапіраюцца на невысокія руставаныя апоры. Сярэдняя арка служыла для праезду, у крайніх меліся дзверы да кардэгардый; аб'ядноўваў аркі просты карніз. Атык упрыгожваў амаль двухмятровы чыгунны двухгаловы арол, які трымаў у лапах лаўровы вянок і паходню, падпаленую з двух бакоў. У цэлым брама была імпазантным, масіўным збудаваннем, параднасць якому надаваў звычайны для класіцызму набор дэталяў.
Спасылкі
правіць- Елена Квитницкая. Брамы Белоруссии. Часть 2
- Осколок империи Архівавана 23 верасня 2020.