Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж мантажных і пад’ёмна-транспартных работ

Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж мантажных і пад’ёмна-транспартных работ — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова Беларусі, заснаваная ў Мінску ў 1954 годзе ў якасці тэхнічнага вучылішча № 2.

Мінскі каледж мантажных і пад’ёмна-транспартных работ
Арыгінальная назва Мінская тэхнічная вучэльня № 2
Дата заснавання 1954
Тып каледж
Дырэктар Андрэй Гота
Размяшчэнне Мінск, Беларусь
ptk-mpt.minsk.edu.by

Месціцца ў Партызанскім раёне Мінска па вуліцы Будзённага, д. 8. Навучанне за бюджэтны кошт прадугледжвае год адпрацоўкі на прадпрыемстве ў Мінску: ААТ «Белэлектрамантаж», «Прамтэхмантаж», «Кіраўніцтва механізацыі № 79», Трэст № 15 «Спецбуд», ЗАТ «Электрасервісбуд» і Беларуская асацыяцыя міжнародных аўтаперавозчыкаў. На 2013 год каледж быў адзіным у Беларусі, дзе рыхтавалі машыністаў вежавага крана і мантажнікаў вонкавых трубаправодаў. На навучанне прымалі толькі юнакоў. Пры каледжы працавала аўташкола з уласнымі аўтадромам і аўтатранспартам для падрыхтоўкі вадзіцеляў катэгорыі «В» (легкавых аўтамабіляў — вагой да 3,5 тоны). Сярод 70 аўташкол Мінска каледж займаў 4-е месца па здачы вучнямі экзаменаў у Дзяўжаўнай аўтаінспекцыі (ДАІ) з першай спробы. Вучняў забяспечвалі за кошт бюджэта харчаваннем, спецадзеннем і падручнікамі[1].

СпецыяльнасціПравіць

Мінскі каледж мантажных і пад’ёмна-транспартных работ прапануе навучанне па 8 рабочых спецыяльнасцях. Пасля 9 класаў (атрымання базавай адукацыі) на працягу 3 гадоў вучняў рыхтавалі на: электрагазазваршчыкаў на аўтаматычных машынах; электрамантажнікаў па асвятляльных і сілавых сетках, электраабсталяванні; слесараў па рамонце аўтамабіляў; вадзіцеляў аўтамабіляў катэгорыі С (вагой звыш 3,5 тон). Пасля 11 класаў (атрымання агульнай сярэдняй адукацыі) вучні атрымлівалі спецыяльнасці: на працягу года — машыніста маставога крана, стропальшчыка, электраманцёра электраабсталявання, аўтаслесара і вадзіцеля аўтамабіля катэгорыі С для міжнародных перавозак; на працягу года і 6 месяцаў — машыніста аўтамабільнага крана[1].

ГісторыяПравіць

У 1954 годзе заснавалі Мінскае тэхнічнае вучылішча № 2. У 1958 годзе побач з вучылішчам адкрылі інтэрнат для вучняў на 288 месцаў. Пазней вучылішча атрымала назву каледжа мантажных і пад’ёмна-транспартных работ. У 2015 годзе інтэрнат каледжа паўторна адкрылі пасля рамонту з месцамі на 158 вучняў[2].

КіраўнікіПравіць

  • Вікенцій Мышкоўскі (1954—1962)
  • Эдуард Шаўлюкевіч (1962—1969)
  • Аркадзь Пуцькоў (1969—1979)
  • Георгій Сысоеў (1980—1987)
  • Мікалай Кісялёў (1987—2000)
  • Валянцін Шулякоўскі (2000—2007)
  • Тацяна Ястраб (2007—2013)
  • Андрэй Гота (з 2013 года)[3]

ВыпускнікіПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Святлана Барысенка, Аляксандр Фурсаў. Не быць «Базару» без мантажнікаў // Чырвоная змена. — 11 ліпеня 2013. — № 15 (15724). — С. 4, 5.
  2. Дыяна Серадзюк. Адноўлены інтэрнат для навучэнцаў // Звязда : газета. — 10 лістапада 2015. — № 217 (28075). — С. 2.
  3. Кіраўнікі каледжа, УА «Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж мантажных і пад'ёмна-транспартных работ» (2018). Праверана 28 чэрвеня 2018.