Мінск-Арэна

(Пасля перасылкі з Мінск-арэна)

«Мінск-Арэна» (поўная назва — «Шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс „Мінск-Арэна“») — спартова-забаўляльны комплекс у горадзе Мінск, Беларусь. Складаецца з трох аб’ектаў: шматфункцыянальнай спартова-відовішчнай арэны ёмістасцю 15000 гледачоў, канькабежнага стадыёна і веладрома.

Мінск-Арэна
Поўная назва Спартыўны комплекс «Мінск — арэна»
Месцазнаходжанне Сцяг Мінска Мінск
Закладзены 2006
Пабудаваны 2009
Адкрыты 30 студзеня 2010
Кошт узвядзення 350 млн $[крыніца?]
Хатняя каманда ХК «Дынама» (КХЛ)
Цмокі-Мінск
(Адзіная ліга ВТБ)
Умяшчальнасць 15 086
Памеры поля 30x61 м
Сайт minskarena.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паштовая марка Беларусі

Комплекс спраектаваны ў 20062008 гадах аўтарскім калектывам «Белдзяржпраекта», у які ўваходзілі Анатоль Нічкасаў (кіраўнік аўтарскага калектыва), Валерый Куцко (ГАП комплексу), Уладзімір Будаеў (ГАП веладрома), Аляксандр Ніціеўскі (ГАП канькабежнага стадыёна), Анатоль Шабалін, які курыраваў, у першую чаргу, пытанні ўзаемадзеяння ўдзельнікаў дэкаратыўнага афармлення аб’екта, Віктар Нікіцін, які садзейнічаў неабходным узгадненням у поўным аб’ёме і сціснутыя тэрміны, і галоўны канструктар праекта Сяргей Беразоўскі. Пабудаваны ў 20072009 гадах, генеральным падрадчыкам выступіў «Мінскпрамбуд». Увод аб’екта ў эксплуатацыю адбыўся ў 2009 годзе[1].

Афіцыйнае адкрыццё галоўнай арэны адбылося 30 студзеня 2010 года. «Мінск-Арэна» з’яўляецца хатняй пляцоўкай для хакейнага клуба «Дынама» (Мінск), які выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе. На момант адкрыцця гэта была самая вялікая хатняя арэна сярод усіх каманд КХЛ і чацвёртая па ёмістасці сярод хакейных арэн Еўропы (першыя тры — у Кёльне, Празе і Берне). У 2014 годзе «Мінск-Арэна» прымала матчы чэмпіянату свету па хакеі з шайбай.

Архітэктура правіць

МКСК «Мінск-арэна» складаецца з чатырох аб’ёмаў: шматфункцыянальнай спартыўна-відовішчнай арэны на 15 000 гледачоў, канькабежнага стадыёна ўмяшчальнасцю 3000 чалавек, веладрома, разлічанага на 2000 наведвальнікаў, і адкрытай шматузроўневай стаянкі на 1080 машына-месцаў. Кампазіцыя шматфункцыянальнага комплексу пабудавана на спалучэнні цыліндрычнага аб’ёму арэны і дыяганальна размешчаных у адносінах да ўчастку канькабежнага стадыёна і веладрома[1].

Кіраўніцтва правіць

  • Аляксей Львовіч Пракаповіч, генеральны дырэктар
  • Ганна Аляксандраўна Куксар, намеснік генеральнага дырэктара па фінансава-эканамічных пытаннях
  • Павел Валер’евіч Нямковіч, намеснік генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыме і кадрах
  • Галіна Васільеўна Забур’янава, намеснік генеральнага дырэктара — дырэктар спартыўна-культурнага збудавання «Арэна»
  • Раман Рамановіч Янушкевіч, намеснік генеральнага дырэктара — дырэктар спартыўнага збудавання «Канькабежны стадыён»
  • Юлія Сяргееўна Часнойць, намеснік генеральнага дырэктара — дырэктар спартыўнага збудавання «Веладром»
  • Сяргей Уладзіміравіч Сасім, намеснік генеральнага дырэктара па эксплуатацыі — галоўны інжынер
  • Вольга Міхайлаўна Серабкова, намеснік генеральнага дырэктара па арганізацыі грамадскага харчавання — начальнік упраўлення

Зноскі

Спасылкі правіць