Галіна Васільеўна Забур’янава
Галіна Васільеўна Забур’янава (26 чэрвеня 1955) — беларуская дзяржаўная дзяячка, намеснік Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, майстар спорту СССР (плаванне), чэмпіёнка першынства СССР (1971), шматразовая чэмпіёнка Беларусі і Расіі.
Галіна Васільеўна Забур’янава | |
---|---|
Нараджэнне | 26 чэрвеня 1955 (68 гадоў) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
Нарадзілася 26 чэрвеня 1955 года.
Калі вучылася ў першым класе, запісалася ў групу плавання. Плаваннем займалася 13 гадоў, спецыялізацыя: спіна і комплекс, 400 метраў. Была пераможцай юнацкага ўсесаюзнага першынства, прызёркай міжнародных спаборніцтваў і Кубка Саюза, чэмпіёнкай Расіі і Беларусі, членам зборнай каманды СССР па плаванні[1].
У 1973 годзе пераехала Магілёў пасля таго, як туды пераехаў яе трэнер Юрый Аляксандравіч Курбатаў. Выконвала ролю вопытнага старэйшага таварыша для маладых спартсменаў, якія пачыналі свой шлях у спорт вышэйшых дасягненняў. У прыватнасці, працавала ў спарынгу з Іванам Мікалуцкім, будучым удзельнікам Алімпійскіх гульняў 1976 года ў Манрэалі. Скончыўшы актыўнае плаванне, невялікі прамежак часу працавала трэнерам дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы[1].
Працавала завучам ДЮСШ па плаванні аблсавета ДФСА прафсаюзаў г. Магілёва, потым яе дырэктарам. Пасля гэтага працавала начальнікам арганізацыйнага аддзела, пазней — намеснікам старшыні Камітэта па фізічнай культуры і спорце, намеснікам начальніка Упраўлення па фізічнай культуры, спорце і турызме Магілёўскага аблвыканкама[2].
У 1998 годзе скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[2].
Пасля пераезду ў Мінск у жніўні 2001 года ўзначаліла кафедру фізвыхавання Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, потым працавала дэканам факультэта павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў[1].
7 мая 2003 года прызначана намеснікам Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь[3][1][4]. У міністэрстве адказвала за падрыхтоўку спартыўнага рэзерву нацыянальных каманд, арганізацыю і забеспячэнне спорту вышэйшых дасягненняў, арганізацыю і забеспячэнне дзейнасці дырэктарата нацыянальных каманд, кіравала рэспубліканскай камісіяй па атэстацыі і прысваенні кваліфікацыйных катэгорый трэнерам-выкладчыкам па спорце[2].
Пазней працавала загадчыкам сектара развіцця турызму Упраўлення ахоўных і прыродных комплексаў і прыродакарыстання Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[5][6].
Цяпер працуе намеснікам генеральнага дырэктара шматпрофільнага культурна-спартыўнага комплекса «Мінск-Арэна» — дырэктарам спартыўна-культурнага збудавання «Арэна»[7][8].
Хобі Правіць
Пасля заканчэння спартыўнай кар’еры працягвае займацца плаваннем. У 1999 годзе на Спартакіядзе краін Садружнасці, якая праходзіла ў Мінску, заняла трэцяе месца ў плаванні на 50 метраў на спіне. У 2000 годзе стала чэмпіёнкай Беларусі сярод ветэранаў у сваёй узроставай групе[1].
Узнагароды і званні Правіць
Зноскі
- ↑ а б в г д Лицо власти. Галина Забурьянова: новая дистанция(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2022. Праверана 31 сакавіка 2022.
- ↑ а б в Кто и зачем стоит за раздачей портфелей в спортивной отрасли
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 7 мая 2003 года № 597 «О назначении В. С. Хатылева первым заместителем Министра спорта и туризма Республики Беларусь и Г. В. Забурьяновой заместителем Министра спорта и туризма Республики Беларусь»
- ↑ Итоги. Галина Забурьянова: если будут претензии к Сивакову, значит, плохо сработала я(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2022. Праверана 31 сакавіка 2022.
- ↑ Национальные парки и здравницы — наш бренд
- ↑ Страна готовит пущу к юбилею
- ↑ Кантакты. ШКСК «Мінск-арэна»(недаступная спасылка)
- ↑ Слово за слово. Соловьев и басни(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2022. Праверана 31 сакавіка 2022.
Літаратура Правіць
- Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» имени Петруся Бровки, 2005. — 504 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0309-8. — С. 197.