Мірна Юкіч (харв.: Mirna Jukić; нар. 9 красавіка 1986, Нові-Сад, Югаславія) — былая аўстрыйская плыўчыха харвацкага паходжання, якая выйгравала бронзавыя медалі чэмпіянату свету па плаванні. Яе трэнерам быў бацька Жэлька Юкіч, былы баскетбаліст. Дасягнула шматлікіх поспехаў на чэмпіянатах свету і Еўропы.

Мірна Юкіч
Агульная інфармацыя
Пол жанчына[3]
Спецыялізацыя плаванне[d]
Нарадзілася 9 красавіка 1986(1986-04-09)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства
Рост 178 см
Вага 68 кг
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На Алімпійскіх гульнях 2008 года атрымала бронзавы медаль на дыстанцыі 100м брасам (1:07.34), а таксама ўдзельнічала на дыстанцыі 200м брасам. На чэмпіянаце свету па водных відах спорта 2009 года заваявала бронзавы медаль на дыстанцыі 200м брасам (2:21.97).

Зноскі

  1. http://www.lequipe.fr/Natation/AussiFicheAthlete3500000000023929.html
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.