Мірны дагавор паміж Эфіопіяй і Эрытрэяй

Мірны дагавор паміж Эфіопіяй і Эрытрэяй — пагадненне паміж Эфіопіяй і Эрытрэяй, падпісанае 9 ліпеня 2018 года ў горадзе Асмэра. Дакументам пакладзены канец шматгадовым памежным спрэчкам і пачата нармалізацыя двухбаковых адносін.

Асмэрскае пагадненне
Тып дагавора мірны дагавор
Дата падпісання 9 ліпеня 2018
Месца падпісання г. Асмэра
Падпісалі Абій Ахмед Алі і Ісаяс Афеворкі
Бакі Эфіопія Эфіопія
Эрытрэя Эрытрэя

Перадгісторыя

правіць

У 19982000 гадах паміж краінамі вялася пагранічная вайна за шэраг спрэчных тэрыторый. 18 чэрвеня бакі спынілі баявыя дзеянні і дамовіліся аб усёабдымным мірным пагадненні, якое было падпісана 12 снежня. У дакуменце прапісана, што краіны павінны вырашыць тэрытарыяльную спрэчку праз міжнародны суд[1].

У наступны час міждзяржаўны канфлікт з фазы адкрытага супрацьстаяння перайшоў у закрыты. Бакі перанеслі акцэнт з хуткага ўрэгулявання на доўгатэрміновае рэгуляванне. Выкананне пытання аб заканчэнні тэрытарыяльнай спрэчкі зацягвалася[2]. Міжнародны арбітраж абавязаў бакі падзяліць спрэчную тэрыторыю прыкладна пароўну, але пасёлак Бадмэ, сімвал вайны, пакінуць за эрытрэйцамі[3].

У 2018 годзе ў Эфіопіі, па выніках выбараў, адбылася змена ўлады: партыя НФВТ была адхілена ад кіравання краінай, а ўрад узначаліў Абій Ахмед Алі[4].

Пагадненне

правіць

У ліпені новы прэм’ер-міністр Эфіопіі сустрэўся з прэзідэнтам Эрытрэі Ісаясам Афеворкі. Палітыкі дамовіліся аб аднаўленні дыпламатычных адносін паміж краінамі, пачатку супрацоўніцтва ў сферы палітыкі, эканомікі, культуры і бяспекі, а ўсе спрэчныя тэрыторыі пераходзілі эрытрэйцам. Міністр інфармацыі Эрытрэі заявіў, што падпісанне дэкларацыі азначыла заканчэнне стану вайны паміж дзвюма дзяржавамі[4][5][6][7].

Наступствы

правіць

У 2019 годзе Абій Ахмед Алі за падпісанне мірнага пагаднення стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.

З пачатку канфлікту ў эфіопскім штаце Тыграй у лістападзе 2020 года Эрытрэя актыўна падтрымлівала федэральны ўрад Абія Ахмеда Алі ў барацьбе з паўстанцамі былой кіруючай партыі НФВТ.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. "Horn peace deal: Full text". BBC News [брытанская англійская]. 2000-12-11. Архівавана з арыгінала 1 November 2019. Праверана 2021-12-30.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: бот: невядомы статус арыгінальнага URL (спасылка)
  2. Наталья Пискунова. Две стороны одного конфликта : Эфиопия и Эритрея в противостоянии 1998—2000 годов // Космополис : журнал. — № 1(15). — Весна 2006. — с. 148—154.
  3. Zane, Damian. Ethiopia regrets Badme ruling, BBC, 3 April 2003.
  4. а б Allo, Awol. Ethiopia offers an olive branch to Eritrea. Al Jazeera (7 чэрвеня 2018). Праверана June 28, 2018.
  5. gordonua.com Архівавана 17 жніўня 2018. Эфиопия и Эритрея спустя 20 лет после начала войны заключили мирный договор
  6. Эфиопия и Эритрея заключили мирный договор. аиф. Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2018. Праверана 4 кастрычніка 2018.
  7. РИА Новости Архівавана 31 ліпеня 2018. Конец войне: Эфиопия и Эритрея подписали мирный договор