Мірны працэс па Тыграі
Мірны працэс па Тыграі — серыя прапаноў, сустрэч, пагадненняў і дзеянняў, накіраваных на мірнае ўрэгуляванне ваеннага канфлікту ў Тыграі[1].
Заклікі
правіць9 лістапада 2020 года Народны фронт вызвалення Тыграя і абраны лідар рэгіёну Тыграй Дэбрэцыан Гебрэмікаэль звярнуліся да Афрыканскага саюзу з просьбай спыніць вайну і запатрабавалі мірных перамоваў, але прэм’ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед Алі адмовіўся весці перамовы[2][3]. 25—27 лістапада тры дэлегата ад Афрыканскага саюза наведалі краіну з мэтай пасадзіць бакі за стол перамоваў[4]. Яны сустрэліся з Абіем і прадстаўнікамі Пераходнага ўрада Тыграя, які афіцыйна замяніў абраны ўрад НФВТ[5]. 20 снежня ў Джыбуці адбыўся надзвычайны саміт кіраўнікоў урадаў і дзяржаў Усходняй Афрыкі па пытаннях развіцця, дзе была зроблена заява аб падтрымцы эфіопскага канстытуцыйнага ладу і гуманітарнага доступу ў рэгіён Тыграй[6]. 19 лютага 2021 года НФВТ выказаў сваё жаданне правесці мірныя перамовы, абвясціўшы восем папярэдніх умоў[7]. 20 лютага Нацыянальны кангрэс Вялікага Тыграя, Партыя незалежнасці Тыграя і Сальсай Веане Тыграй апублікавалі шэсць патрабаванняў да міжнароднай супольнасці, звязаных з мірным працэсам па ваеннаму канфлікту[8].
19 лютага НФВТ выказаў сваё жаданне правесці мірныя перамовы, абвясціўшы восем папярэдніх умоў[9].
21 лютага праваабарончая арганізацыя «Себ Хідры» падтрымала патрабаванні мірнага працэсу ад трох тыграйскіх партый, а таксама дадаткова запатрабавала размяшчэння міратворчых сіл ААН па назіранні за выкананнем правоў чалавека і падтрыманні міру і правядзення пад кіраўніцтвам ЮНЕСКА расследавання знішчэння культурнай спадчыны[10].
2 чэрвеня Вялікабрытанія настойліва заклікала ўсе бакі канфлікту абвясціць аб спыненні агню, каб палегчыць гуманітарны доступ і пазбегнуць голаду ў рэгіёне[11]. Тым часам федэральныя ўлады праігнаравалі міжнародныя заклікі, заявіўшы, што армія завяршая аперацыі па ліквідацыі ўсёй узброенай апазіцыі[12].
Перамір’е
правіць24 сакавіка 2022 года для пропуску гуманітарнай дапамогі бакі канфлікту дамовіліся аб спыненні агню[13][14].
20 мая НФВТ, на фоне мірных перамоў, вызваліў з палону 4028 урадавых салдат[15].
Пагадненне ў Прэторыі
правіць2 лістапада 2022 года ў горадзе Прэторыя (ПАР) адбылася цырымонія падпісання пагаднення аб спыненні баявых дзеянняў, чаму папярэднічалі дзевяць дзён перамоваў. Дакумент, пацвярджаючы суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Эфіопіі, прадугледжваў спарадкаванае і скаардынаванае раззбраенне бакоў, аднаўленне правапарадку на поўначы дзяржавы, бесперашкодны доступ насельніцтва да гуманітарнай дапамогі[16].
Зноскі
правіць- ↑ Ethiopia re-enters the abyss of war . Ethiopia Insight (29 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2021. Праверана 20 лютага 2021.
- ↑ Wanjohi, Coletta (2020-11-09). "TPLF asks AU to intervene in Ethiopia's military offensive launched by government". SABC News. Архівавана з арыгінала 2021-02-20. Праверана 2021-02-20.
- ↑ "Tigray crisis: Ethiopian Prime Minister Abiy Ahmed rejects peace talks". BBC News. 2020-11-11. Архівавана з арыгінала 2021-02-20. Праверана 2021-02-20.
- ↑ Isilow, Hassan (2020-11-21). "Ramaphosa: Africa concerned about Ethiopian conflict". Anadolu Agency. Архівавана з арыгінала 2021-02-20. Праверана 2021-02-20.
- ↑ The Presidency on visit of the African Union Envoys to Ethiopia . Government of South Africa (30 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2021. Праверана 20 лютага 2021.
- ↑ Communiqué of the 38th extraordinary assembly of IGAD heads of state and government – Djibouti, Republic of Djibouti – 20th December 2020(недаступная спасылка). Intergovernmental Authority on Development (21 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2021. Праверана 20 лютага 2021.
- ↑ Tigray government lays out its terms for peace . Eritrea Hub (19 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2021. Праверана 20 лютага 2021.
- ↑ Three Tigray political parties issue demands . Tghat (20 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2021. Праверана 26 лютага 2021.
- ↑ Tigray government lays out its terms for peace . Eritrea Hub (19 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2021. Праверана 20 лютага 2021.
- ↑ Seb-Hidri Tigray press release on the war on Tigray . Tghat (21 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2021. Праверана 26 лютага 2021.
- ↑ Calls grow for Ethiopia to declare ceasefire in Tigray to allow aid. .
- ↑ Ethiopia rejects calls for ceasefire in Tigray, claiming victory is near. .
- ↑ Tigray rebels observe government truce, paving way for urgent aid (англ.). RFI (25 сакавіка 2022). Праверана 25 сакавіка 2022.
- ↑ Tigray rebels agree to 'cessation of hostilities' (англ.). France 24 (25 сакавіка 2022). Праверана 25 сакавіка 2022.
- ↑ Ethiopia's Tigray forces announce release of 4,000 army POWs (англ.). AP NEWS (20 мая 2022). Праверана 21 мая 2022.
- ↑ В МИД ЮАР сообщили о подписании соглашения о прекращении боевых действий на севере Эфиопии