Себ Хідры
Себ Хідры — няўрадавая праваабарончая арганізацыя з рэгіёна Тыграй у Эфіопіі, створаная ў 2018 годзе[2]. У складзе прысутнічае моладзь, навукоўцы і ветэраны баявых дзеянняў[3]. Арганізацыя падвяргаецца крытыцы з-за распаўсюджвання сепаратысцкіх ідэй.
Себ Хідры | |
---|---|
Краіна | |
Тып арганізацыі | праваабарончая арганізацыя |
Афіцыйная мова | тыгрынья |
Кіраўнікі | |
Дырэктар | Гойтам Арэгаві |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 2018 |
sebhidri.org (англ.) (тыгр.) |
МэтыПравіць
«Себ Хідры» называе сваімі мэтамі садзейнічанне дэмакратыі, справядлівасці і актыўнай грамадзянскай пазіцыі для абароны правоў тыграйцаў «з дапамогай мірнага і негвалтоўнага дыскурсу», а таксама заахвочванне і абарона суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Тыграя[4][2]. Арганізацыя прапагандуе ідэю незалежнасці рэгіёну і пашырэнню яго, з уключэннем тэрыторыі Эрытрэі, грунтуючыся на бачанні этнічнай аднастайнасці з жыхарамі гэтай дзяржавы[5].
КіраўніцтваПравіць
У верасні 2019 года дырэктарам стаў Мехары Ёханэс, які да 2016 года быў членам партыі «Народны фронт вызвалення Тыграя». Па словах Гетачэў Гебрэкіроса Тэмарэ, што пісаў у Ethiopia Insight, Мехары выкарыстаў «Себ Хідры» для прасоўвання палітычнай ідэй, а менавіта незалежнасці Тыграя, «прапаведуючы сепаратысцкае евангелле»[3].
Па стане на верасень 2020 года дырэктарам быў Гойтам Арэгаві[2].
ДзейнасцьПравіць
31 сакавіка 2019 года «Себ Хідры» правёў несанкцыянаваную акцыю ў Геры-Альце. Некаторыя з удзельнікаў мітынгу былі затрыманы, звольнены або падвергліся іншым пераследам з боку мясцовых уладаў. «Себ Хідры» назваў такую рэакцыю спробай запалохаць удзельнікаў ад публічнага абмеркавання парушэнняў правоў чалавека[6].
У 2020 годзе «Себ Хідры» ўсяляк садзейнічаў правядзенню рэгіянальным выбараў у Тыграі, дапамагаючы змяніць выбарчае заканадаўства Тыграйскага раёна[2]. У той жа час «Себ Хідры» быў адхілены выбарчай камісіяй ад назірання за самімі выбарамі[7] пасля скаргі НФВТ на тое, што арганізацыя «займаецца незаконнай дзейнасцю». Мерэса Цэхае з выбарчай камісіі заявіла, што НФВТ прад’явіда доказы незаконнай дзейнасці. У сваю чаргу, Гойтам Арэгаві заявіў, што ніякіх падрабязнасцяў гэтага прадстаўлена не было[2].
З пачаткам ваеннага канфлікту паміж федэральным урадам і НФВТ «Себ Хідры» падтрымаў апошніх. 21 лютага 2021 года арганізацыя апублікавала сваю заяву, датычнае масавых забойстваў, згвалтаванняў, знікненняў, разбурэнняў медыцынскіх устаноў і школ, наўмысных забойстваў хатніх жывёл, спальванняў пасеваў, блакаваннеяў гуманітарнай дапамогі і іншым праблем вакол баявых дзеянняў. «Себ Хідры» раскрытыкаваў міжнародную супольнасць за «жахлівае маўчанне і бяздзейнасць», якое «дало зялёнае святло генацыду ў Тыграі». Арганізацыя заклікала свет да неадкладных дзеянняў у рамках мірнага працэсу, спынення агню, адкрыцця доступу для гуманітарнай дапамогі і міжнародных сродкаў масавай інфармацыі, незалежнаму расследаванню ваенных злачынстваў, вываду эрытрэйскай арміі і апалчэння Фано, а таксама эфіопскіх сіл абароны і іх замена міратворчымі сіламі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый[8].
ЗноскіПравіць
- ↑ а б https://archive.today/VKJv0
- ↑ а б в г д Civil Society group banned from observing Tigray election (7 верасня 2020).
- ↑ а б The Republic of Tigray? Aydeln, yekenyeley! . Ethiopia Insight (28 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2021.
- ↑ Seb Hidri intentional civil society of Tigrai . Seb Hidri (2019). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2021. Праверана 25 лютага 2021.
- ↑ Tigray Political Paradox – Preaching Peace and Cultivating Conflict (12 мая 2020).
- ↑ The problems Sebhidri encountered at Geraalta(недаступная спасылка). Ethio Observer (27 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2019. Праверана 25 лютага 2021.
- ↑ Ethiopian region votes, defying federal government and PM (9 верасня 2020).
- ↑ Seb-Hidri Tigray press release on the war on Tigray . Tghat (21 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2021. Праверана 25 лютага 2021.