Каёс Міскі́тас (ісп.: Cayos Miskitos) — архіпелаг і біясферны запаведнік на захадзе Карыбскага мора. Уваходзіць у склад Нікарагуа. Агульная плошча — 8335,2 км². З іх толькі 27 км² заняты сушай.

Міскітас
Cayos Miskitos y Franja Costera Inmediata
Катэгорыя МСАП — Ia (Строгі прыродны рэзерват)
Размяшчэнне Нікарагуа
Плошча 8335,2 км²
Дата заснавання 1991
Сусветная спадчына The Natural Reserve "Miskitos Keys"
physical
Міскітас
Міскітас

Архіпелаг Міскіта складаецца з 76 фармацый, у тым ліку зараснікаў марской травы, каралавых рыфаў і невялікіх астраўкоў, якія месцяцца на водмелі, створанай наносамі мацерыковых рэк. 12 астраўкоў і скал пакрыты манграмі і іншымі раслінамі. Найбуйнейшыя астравы: Каё Маёр, Каё Марас, Каё Наса і Каё Моррысан Дэніс. Архіпелаг насяляюць марскія птушкі, марскія кракадзілы, яшчаркі, карыбскія чарапахі. Тэрыторыя біясфернага запаведніка ахоплівае таксама навакольныя марскія воды.

Біясферны запаведнік створаны ў 1991 г. У 1995 г. унесены ў папярэдні спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У 2001 г. атрымаў статус рамсарскага ўгоддзя.

Спасылкі правіць