Мітрафан Кепель (4 чэрвеня 1880, Лебедзеўская гміна Лідскага павета — ?) — заходнебеларускі грамадска-палітычны дзеяч.

Мітрафан Кепель
Род дзейнасці грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 4 чэрвеня 1880(1880-06-04)
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1928
Месца смерці
  • невядома
Дзеці Юрый Кепель
Партыя
Член у

Біяграфія

правіць

Праваслаўны, беларус. Бацька — Тэадор, маці — Еўдакія.

Быў членам Беларускай сялянска-работніцкай грамады, Таварыства беларускай школы, знаходзіўся ў шчыльным кантакце з пасламі беларускага клуба «Змаганне». У 1928 годзе балатаваўся ў Сейм, з’яўляўся сябрам назіральнай рады Беларускага кааператыўнага банка ў Вільні, супрацоўнічаў з газетай «Наша воля». З’яўляўся прыхільнікам ідэі адрыву Заходняй Беларусі ад Польшчы і далучэння яе да СССР.

Меў сына Юрыя, актывіста заходнебеларускага студэнцкага руху, вядомага спартоўца па акадэмічным веславанні, пераможца традыцыйнай парыжскай рэгаты па Сене ў 1936 г.

Літаратура

правіць
  • Адамковіч А. Беларусы ў Літве: учора і сёння. Кніга І / А. Адамковіч. — Вільня : Таварыства беларускай культуры ў Літве, 2010. — 95 с. ISBN 978-9955-578-14-7