Юрый Кепель (Юры Кэпэль, польск.: Jerzy Kepel; 1910, м. Бутрыманцы[1], Віленская губерня — 1944) — заходнебеларускі журналіст, польскі вясляр.

Юрый Кепель
Род дзейнасці вясляр
Дата нараджэння 1910
Месца нараджэння
Дата смерці 1940
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне метадызм[d]
Бацька Мітрафан Кепель
Дзеці Ежы Кепель[d]
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1910 годзе ў сям’і заходнебеларускага грамадскага дзеяча Мітрафана Кепеля і яго жонкі Веры. Праваслаўны беларус[2].

Скончыў Віленскую беларускую гімназію ў 1929 годзе. Вучыўся на юрыдычным факультэце Універсітэта Сцяпана Баторыя, але не скончыў. Апошнім часам далучыўся да сяброў секты метадыстаў, супрацоўнічаў са студэнтамі, які трымаліся ідэй Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, з групай беларускіх сенатараў, а таксама з групай левых беларускіх студэнтаў[2].

Рэдактар-выдавец літаратурна-мастацкага часопіса «Крыгалом», які выдаваўся ў лютым 1933 года ў Вільні. Адразу пасля выхаду 1-га нумару выданне было забаронена польскімі ўладамі[3]. Сябра рэдакцыйнай калегіі «Нашай волі»[2].

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР арыштаваны савецкімі ўладамі[3]. Прызваны ў армію ў чэрвені 1940 года. Служыў у званні лейтэнанта ў 149 гвардзейскім стралковым палку 49 гвардзейскай стралковай дывізіі[ru][1]. Загінуў у 1944 годзе[3].

Леанід Галяк, чыім настаўнікам веславання ў Студэнцкім спартовым саюзе быў Кепель, успамінае пра яго[4]:

  Вельмі высокі, прыгожы бляндын. Дасканалы вясьляр на адзінках. Часта займаў першае месца на рэгатах у Вільні, а аднойчы здабыў першае мейсца на спаборніцтвах на Сэне ў Парыжы. Пасьля акупацыі Вільні Саветамі ў 1939 годзе быў арганізатарам службы парадку міліцыі, пакуль Вільня ня была падорана Жамойцам. Ня выехаў зь Вільні. Калі ў 1940 годзе Саветы акупавалі ўсю ковенскую Літву, дык Кэпэль быў арганізатарам спартовага жыцьця. Пасьля пачатку нямецка-савецкае вайны недзе зьнік і хадзілі чуткі, што ён недзе партызаніў. Быў жанаты з Вандаю Бургардт, асыстэнткай на агрыкультурным ф-це УСБ. На ўсе запытаньні ў лістох у Вільню пра яго, ніхто не адказаў, хоць напісалі, што яго бацька Мітрафан Кэпэль памёр.  

Сям'я правіць

Меў сына Ежы (Юрыя)[pl], які стаў польскім эканамістам і банкірам.

Зноскі

Літаратура правіць