Крыгалом (часопіс)

часопіс

«Крыгалом» — літаратурна-мастацкі часопіс. Выйшаў адзін нумар у лютым 1935 года ў Вільні на беларускай мове. Рэдактар-выдавец Ю. Кіпель. Змясціў матэрыялы пра грамадскае і літатурнае жыццё Заходняй Беларусі. Сярод публікацый — інфармацыя пра 1-ы Усесаюзны з’езд савецкіх пісьменнікаў, вершы М. Танка, Ф. Грышкевіча, вытрымкі з прац К. Маркса, Г. В. Пляханава, П. А. Гольбаха, Э. Сінклера. Меў рубрыку «Культурная хроніка». Канфіскаваны і забаронены польскімі ўладамі.

«Крыгалом»
Тып часопіс
Выдавец Юрый Кепель
Рэдактар Юрый Кепель
Заснавана люты 1935
Спыненне публікацый люты 1935
Мова беларуская
Галоўны офіс

Літаратура

правіць