Георгій Валянцінавіч Пляханаў

(Пасля перасылкі з Г. В. Пляханаў)

Гео́ргій Валянці́навіч Пляха́наў (псеўданімы Н. Бельт, А. С. Максімаў-Дружбінін і інш.; 23 лістапада (11 снежня) 1856, Гудалаўка, Тамбоўская губерня — 30 мая 1918, Ялкала, Фінляндыя[7]) — тэарэтык і прапагандыст марксізма, філосаф, дзеяч расійскага і міжнароднага сацыялістычнага руху. Уваходзіў у лік заснавальнікаў РСДРП, газеты «Іскра».

Георгій Валянцінавіч Пляханаў
руск.: Гео́ргий Валенти́нович Плеха́нов
Нараджэнне 29 лістапада (11 снежня) 1856[1][2] ці 29 лістапада 1856(1856-11-29)[3]
Смерць 30 мая 1918(1918-05-30)[4][5][…] (61 год)
Месца пахавання
Веравызнанне атэізм
Партыя
Дзейнасць філасофія[6][6] і палітыка[6][6]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўтар работ па філасофіі, сацыялогіі, эстэтыцы, этыцы і гісторыі грамадскай думкі Расіі. У 1921 годзе Уладзімір Ленін у сваёй працы «Яшчэ раз аб прафсаюзах, аб бягучым моманце і аб памылках тт. Троцкага і Бухарына» заклікаў вывучаць ўсё напісанае Пляханавым па філасофіі, «бо гэта лепшае ва ўсёй міжнароднай літаратуры марксізму»[8].

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 23 лістапада (11 снежня) 1856 года ў с. Гудалаўка Тамбоўскай губерні ў сям’і адстаўнога штабс-капітана Валянціна Пятровіча Пляханава (1810—1873) і Марыі Фёдараўны Бялынскай (1832—1881).

Скончыў з залатым медалём Міхайлаўскую Варонежскую ваенную гімназію, затым вучыўся ў юнкерскім вучылішчы ў Пецярбургу. У 1874 годзе паступіў у Пецярбургскі горны інстытут, за поспехі меў Кацярынінскую стыпендыю, у 1876 годзе быў выключаны «за няўзнос платы».

У 1876 годзе ўступіў у народніцкую арганізацыю «Зямля і воля», стаў адным з яе кіраўнікоў.

У 1879 годзе пасля расколу «Зямлі і волі» стаў арганізатарам і кіраўніком «Чорнага перадзелу».

У 1880 годзе эміграваў у Швейцарыю.

У 1883 годзе заснаваў першую расійскую марксісцкую арганізацыю — групу «Вызваленне працы».

У канцы 1894 — пачатку 1895 гадоў па ініцыятыве Пляханава быў створаны «Саюз рускіх сацыял-дэмакратаў за мяжой». У 1900—1903 гадах удзельнічаў у стварэнні і кіраўніцтве газетай «Искра».

Падчас рэвалюцыі 1905—1907 гадоў Пляханаў заставаўся на эміграцыі, апынуўшыся, такім чынам, у баку ад актыўных рэвалюцыйных падзей.

У 1906—1907 гадах выступаў за ўдзел сацыял-дэмакратаў у выбарах у Дзяржаўную Думу, за блок з кадэтамі.

Лютаўская рэвалюцыя дазволіла Пляханаву вярнуцца ў Расію пасля 37 гадоў выгнання.

Пасля вяртання ў Расію Пляханаў не быў дапушчаны ў Выканкам Петраградскага савета. Не быў дапушчаны туды і прыхільнік Пляханава Рыгор Алексінскі. Прычынай была «абарончая» пазіцыя Пляханава, якую не падзялялі дзеячы Савета з антываеннай пазіцыяй.

Адхілены ад кіруючай ролі, Пляханаў быў вымушаны абмяжоўвацца рэдагаваннем сваёй газеты «Единство», дзе публікаваў артыкулы з водгукамі на найважнейшыя палітычныя падзеі, вёў спрэчку з апанентамі і ідэйнымі супернікамі. Пляханаў падтрымліваў Часовы ўрад, быў супраць «Красавіцкіх тэзісаў» У. І. Леніна, назваўшы іх «бязглуздзіцай».

Да Кастрычніцкай рэвалюцыі паставіўся адмоўна, бо лічыў, што Расія да сацыялістычнай рэвалюцыі не гатовая: «руская гісторыя яшчэ не змалола той мукі, з якой з часам будзе выпечаны пшанічны пірог сацыялізму». Лічыў, што захоп улады «адным класам ці — яшчэ горш — адной партыяй» можа мець сумныя наступствы.

У «Адкрытым лісце да петраградскіх працоўных» Пляханаў заявіў: «Несвоечасова захапіўшы палітычную ўладу, рускі пралетарыят не зробіць сацыяльнай рэвалюцыі, а толькі выкліча грамадзянскую вайну, якая прымусіць яго адступіць далёка назад ад пазіцый, заваяваных у лютым і сакавіку гэтага года». Пры гэтым Пляханаў прадказваў, што бальшавікі ўзялі ўладу надоўга і ні пра які сур’ёзны супраціў ім у дадзены момант не можа быць і гаворкі.

З 1887 года Пляханаў хварэў на туберкулёз, увосень 1917 года ягонае здароўе сур’ёзна пагоршылася.

Памёр 30 мая 1918 года ў 2 гадзіны дня ад эмбаліі сэрца, якая ўзнікла ў выніку абвастрэння туберкулёзу.

Пахаваны на «Літаратарскіх мастках» Волкаўскіх могілак у Санкт-Пецярбургу, побач з магілай Бялінскага.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #118594982 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Плеханов Георгий Валентинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Gueorgui Valentinovitch Plekhanov // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  7. Цяпер — пасёлак Ільічова ў Ленінградскай вобласці.
  8. http://leninvi.com/t42/p290 Еще раз о профсоюзах, о текущем моменте и об ошибках тт. Троцкого и Бухарина

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць