Міхаіл Дзям’янавіч Лапа
Міхаіл Дзям’янавіч Лапа, Юзаф Мацей Міхал Дамінікавіч Лапа (13 кастрычніка 1788, Рудабелка — 27 жніўня 1840) — дваранін Расійскай імперыі, дзекабрыст.
Міхаіл Дзям’янавіч Лапа | |
---|---|
Нараджэнне |
13 кастрычніка 1788 ці 1 кастрычніка 1798 |
Смерць |
27 жніўня 1840 ці 15 (27) жніўня 1840 |
Бацька | Дамінік Лапа[d] |
Адукацыя | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Званне | падпаручнік |
Бітвы |
Біяграфія
правіцьЗ шляхецкай каталіцкай сям’і. Бацька Дамінік Лапа валодаў маёнткам Рудабелкі Бабруйскага павета Мінскай губерні. Выхоўваўся ў Магілёўскім езуіцкім пансіёне, потым у прыватным пансіёне ў Пецярбургу. На вайсковую службу паступіў падпрапаршчыкам у гвардзейскі Ізмайлаўскі полк, дзе даслужыўся да падпаручніка (1824). У рух дзекабрыстаў уключыўся ў 1819 годзе пад уплывам члена рэвалюцыйнай арганізацыі італьянскіх карбанарыяў М. Джыльі, які выкладаў яму італьянскую мову[1].
Міхал прысутнічаў на таемным сходзе ў Рылеева і Абаленскага напярэдадні паўстання на Сенацкай плошчы з іншымі дзекабрыстамі абмяркоўваў план арганізацыі зрыву прысягі Мікалаю I. Арыштаваны 23 снежня 1825 года і паводле прыгавору разжалаваны ў радавыя і накіраваны ў далёкія гарнізоны. Летам 1826 пераведзены ў палявыя палкі на Каўказ, дзе даслужыўся да прапаршчыка[1].
Пасля даравання ад Мікалая І ў 1835 г. звольнены ў адстаўку[1], толькі ў 1840 г. вярнуўся дамоў і пасяліўся ў вёсцы Александрыя, якая ўваходзіла ў склад маёнтка Рудабелка яго брата Аляксандра Дамінікавіча Лапы (1802—1869), і неўзабаве памёр[2].
Зноскі
- ↑ а б в Лапа Міхаіл (Мацвей) Дзям’янавіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
- ↑ Якушина, А. Меж двух крестов, или История жизни одного шляхтича(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Лапа Міхаіл (Мацвей) Дзям’янавіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
Спасылкі
правіць- Міхаіл Дзям’янавіч Лапа на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»