Міхал Жукоўскі — беларускі гравёр XVIII ст. Працаваў у Нясвіжы пры двары князя Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі. Аўтар медзярытаў на тэмы пастановак нясвіжскага прыдворнага тэатра Уршулі Радзівіл (былі выкарыстаны ў кнізе «Камедыі і трагедыі…», 1754, г. Жоўква Львоўскай вобласці, Украіна)[1].

Зноскі

  1. Жукоўскі Міхал // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.

Літаратура правіць