Міхал Ковач (славацк.: Michal Kováč; 5 жніўня 1930, Любіша, Чэхаславакія — 5 кастрычніка 2016, Браціслава, Славакія) — славацкі палітычны і дзяржаўны дзеяч, апошні старшыня Федэральнага сходу Чэхаславакіі (1992), першы Прэзідэнт Славакіі (1993—1998).

Міхал Ковач
славацк.: Michal Kováč
1-ы прэзідэнт Славакіі
2 сакавіка 1993 — 2 сакавіка 1998
Пераемнік Рудольф Шусцер
member of the Federal Assembly of Czechoslovakia[d]
1990 — 31 снежня 1992
Нараджэнне 3 жніўня 1930(1930-08-03)[1]
Смерць 5 кастрычніка 2016(2016-10-05)[4][5][…] (86 гадоў)
Жонка Emília Kováčová[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітыка[6] і эканоміка[6]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 5 жніўня 1930 года ў Любішы (Чэхаславакія). скончыў Браціслаўскі універсітэт эканомікі і працаваў у Дзяржаўным Чэхаславацкім банку і іншых банках, у 1960-я гады — у Лондане і на Кубе. Падчас і пасля аксамітнай рэвалюцыі з 12 снежня 1989 года да 17 мая 1991 года быў міністрам фінансаў Славацкай рэспублікі. У пачатку 1991 года ён стаў адным з заснавальнікаў і віцэ-старшынёй партыі Рух за дэмакратычную Славакію. Яшчэ ў 1990 годзе будучы абраны дэпутатам Федэральнага сходу Чэхаславакіі, ён 25 чэрвеня 1992 года стаў яго старшынёй і сыграў важную ролю ў роспуску Чэхаславакіі. Прэзідэнт Славакіі з 2 сакавіка 1993 года па 2 сакавіка 1998 года.

Памёр 5 кастрычніка 2016 года ў Браціславе[7].

Зноскі

  1. https://www.prezident.sk/michal-kovac/
  2. а б Bibliografie dějin Českých zemí — 1905. Праверана 5 студзеня 2023.
  3. а б Большая российская энциклопедия. Электронная версияБольшая российская энциклопедия, 2016. Праверана 5 студзеня 2023.
  4. Zomrel Michal Kováč, prvý prezident samostatného Slovenska Праверана 5 кастрычніка 2016.
  5. Michal Kovac // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. а б Czech National Authority Database Праверана 3 кастрычніка 2023.
  7. Памёр першы прэзідэнт Славакіі Міхал Ковач(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2016. Праверана 14 кастрычніка 2016.

Літаратура

правіць
  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.372