Міхал Палямон Стацкевіч-Тальваш
Міхал Палямон Стацкевіч-Тальваш (? — да 8 верасня 1794) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
Міхал Палямон Стацкевіч-Тальваш | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Смерць | 1794[1] ці не пазней за 8 верасня 1794 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Стацкевічы-Тальвашы[d] | ||||||
Бацька | Тадэвуш Тальваш[d] | ||||||
Маці | Людвіка з Самсонаў-Падбярэскіх[d] |
Біяграфія
правіцьЗ шляхецкага роду герба «Лебедзь». Нарадзіўся ў сям’і Тадэвуша Тальваша, абознага чарнігаўскага, і Людвікі з Самсонаў-Падбярэскіх.
Дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1772—1773 і 1783—1784 гадах. Шамбялян караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага з 1783 года. У 1790 годзе абраны на 2 гады членам цывільна-вайсковай камісіі Шавельскай рэпартыцыі Жамойці. У 1792 годзе абраны адным з суддзяў зямянскіх Шавельскага павета. У 1794 абраны маршалкам шляхты Шавельскага павета.
У час паўстання 1794 года ўзначаліў узброеныя сілы павета як зямянскі генерал-маёр. 9—10 чэрвені 1794 пацярпеў паражэнні ад войскаў генерала С. Галіцына, палкоўніка Ф. Казляінава, 16 чэрвеня 1794 года намагаўся адбіць Жагары. Удзельнічаў у іншых баях, у т.л. Курляндыі. У час паўстання быў паранены ці захварэў, з чаго і памёр.
Пахаваны ў бернардзінскім касцёле ў Цітавянах.
Маёнткі: Юсайце, Юшкайце, Падубісе, Гарайне, Мэке, Пакальнішкі (Шавельскі павет), Пушынішкі (Расейнскі павет), Папрудзе (Віленскі павет), Аўсянішкі (Ваўкавыскі павет).
Сям’я
правіцьЖонка(шлюб з 1777?): Ангела з Івановічаў.
Дзяцей не меў.
Зноскі
Літаратура
правіць- Żytkowicz Leonid. Rządy Repnina na Litwie w latach 1794—7. Wilno, 1938.
- Deputaci Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1697—1794). Spis / Pod redakcją Andrzeja Rachuby opracowali Andrzej Rachuba i Przemysław P. Romaniuk przy współpracy Andreja Macuka i Jewgienija Aniszczenki. Warszawa: DiG, 2004. 448 s.
- Machynia Mariusz. Steckiewicz (Talwosz Steckiewicz, Stetkiewicz) Michał Palemon // Polski Słownik Biograficzny. T. 43/1. Z. 176. Warszawa; Kraków, 2005. S. 101—102.
Спасылкі
правіць- Міхал Палямон Стацкевіч-Тальваш на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»