Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў (Цітувенай)

каталіцкі храм у Цітувенаі, Літва

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў — рымска-каталіцкі сакральны комплекс у г. Цітувенай (Цітавяны) Кяльмскага раёна, Літва. Размешчаны на беразе возера Брыдвайшыс, складаецца з касцёла, жылых корпусаў, унутранага двара з аркаднымі галерэямі, капліцы Св. Духа. Комплекс мае рысы готыкі, рэнесансу, барока, ракако.

Славутасць
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў
55°35′48″ пн. ш. 23°12′02″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Горад Цітувенай
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Благачынне Q16456214?
Архітэктурны стыль готыка, рэнесанс, барока, ракако
Заснавальнік Андрэй Валовіч
Дата заснавання XVII стагоддзе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Заснаваны у пачатку XVII ст. ў мястэчку Цітавяны ў Жамойці вялікім харужым літоўскім Андрэем Валовічам.

 
Бакавы фасад касцёла

Касцёл узведзены ў 16141639 гг. Т. Касперам(?), вежы і франтон — у 17591771 гг. У 1783 годзе інтэр'еры рэканструяваны ў стылі барока. У кляштары была школа для шляхты. У 17711773 гг. насупраць касцёла пабудаваны аркадныя галерэі. У 1775 годзе па фундацыі Ю. Гружэўскага узведзена капліца.

У 1864 годзе кляштар зачынены. Рэстаўраваны ў 19611965 гг.

Архітэктура

правіць
 
Двор з капліцай
 
Інтэр'ер касцёла

Касцёл уяўляе сабой трохнефную базіліку з доўгім прэсбітэрыем і высокім дахам і спічастымі вокнамі. Галоўны фасад упрыгожаны двума чатырохяруснымі вежамі і высокім двухярусным франтонам. Унутры алтары ў стылі ракако.

 
Капліца

Насупраць касцёла аркадныя галерэі, якія ўтвараюць двор, ўпрыгожаныя 27 фрэскамі 1824 года, гарэльефнымі кампазіцыямі. У цэнтры двара двухярусная капліца, на франтоне якой картуш з гербам фундатара Ю. Гружэўскага.

Да касцёла з усходняга боку прыбудаваны тры жылыя двухпавярховыя карпусы, упрыгожаныя парталамі, карнізамі, фрызамі ў стылі рэнесанс, якія ўтвараюць невялікі ўнутраны двор. Франтон рызаліта галоўнага корпуса трохступенчаты. Планіроўка памяшканняў анфіладная, некаторыя з іх распісаны ў XVIII ст. фрэскамі.

Літаратура

правіць
  • Абрамаускас С., Зволинскас Г. Архитектурный ансамбль в Титувенай // Архитектурное наследство. М., 1957. Вып. 8.

Спасылкі

правіць