Міхал Станіслаў Юдзіцкі
(пам. 1701) маршалак земскі рэчыцкі
Міхаіл Станіслаў Юдзіцкі (? — 1701) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Міхал Станіслаў Юдзіцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Смерць | 1701 | ||||||
Род | Юдзіцкія[d] | ||||||
Бацька | Адам Юдзіцкі[d] | ||||||
Маці | Ганна з Камаеўскіх[d] | ||||||
Жонка | Соф’я з Копцяў[d] | ||||||
Дзеці | Антоні Юдзіцкі і Юдыта Соф’я з Юдзіцкіх[d] |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Юдзіцкіх герба ўласнага «Радван зменены»[1].
Войскі рэчыцкі. Вызначыўся як камендант Ляхавіцкага замка ў час яго аблогі рускімі войскамі ў 1660 годзе. У 1661 годзе сойм пастанавіў кампенсаваць яму выдаткі на вайну (21 400 злотых) і вызваліў яго маёнткі Гальдовічы і Дзянісаўшчына на 30 гадоў ад падаткаў. У 1676 годзе стаў уладальнікам Лоева, які да другой паловы XIX стагоддзя належаў яго нашчадкам[1].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в Юдзіцкія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
Літаратура
правіць- Юдзіцкія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
Спасылкі
правіць- Міхал Станіслаў Юдзіцкі на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»