Міхась Клімчук
Міхась Клімчук (нар. 20 студзеня 1956, Стоўбцы, Мінская вобласць) — беларускі рэжысёр-пастаноўшчык і акцёр тэатра лялек вышэйшай катэгорыі, працуе ў тэатры «Лялька»[1].
Міхась Клімчук | |
---|---|
Грамадзянства | Беларусь |
Адукацыя | Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў |
Прафесія | акцёр, рэжысёр |
Гады актыўнасці | 2009 — дагэтуль |
Тэатр | Беларускі тэатр «Лялька» |
Біяграфія
правіцьМіхась Клімчук у 2009 годзе закончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.
З 2009 года акцёр Беларускага тэатра «Лялька». Выканаў каля 25 роляў.
Міхась Клімчук дэбютаваў, у 2015 годзе, ў якасці рэжысёра-пастаноўшчыка тэатральна-цыркавой фантазіі «Горад клоўна Піка» (Міхаіл Барценеў).
У 2016 годзе паспяхова завяршыў навучанне ў Расійскім дзяржаўным інстытуце сцэнічных мастацтваў па спецыяльнасці «рэжысёр тэатра лялек».
Пастаноўкі
правіць- 2015 — «Горад клоўна Піка» — тэатральна-цыркавая фантазія на 2 дзеі паводле твораў Міхаіла Барценеўа;
- 2017 — «Фенька» — неверагодная гісторыя на 2 дзеі паводле апавядання Леаніда Панцялееўа[2];
- 2018 — «Казкі пра казку» — імправізацыя на 2 дзеі паводле твораў Ганны Сілівончык;
- 2018 — «Шагал. Вяртаньне ў Віцебск», паводле аўтабіяграфічнай кніжцы Марка Шагала «Маё жыцьцё»;
- 2019 — «Лялькі Ціма Талера, або Прададзены смех» — містычная гісторыя на 2 дзеі паводле аповесці нямецкага пісьменніка Джэймса Круса[3];
Ролі
правіць- «Прынцэса і свінапас» — Імператар
- «Скарб» — Маленькі Чорт / Мядзведзь / Павадыр
- «Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў» — Мірак Гульнік
- «Ладдзя роспачы» — Выліваха
- «Дэкамерон» — Гвіда
- «Нататкі вар'ята» — Дырэктар дэпартамента / галоўны канцлер / Філатка
- «Чароўная зброя Кэндзо"
- «Спакуса» — Андрэй Васільевіч Коўрын
- «Тук-тук! Хто там?» — Мядзведзь / Музыка
- «Ямелева шчасце» — Генерал / Мядзведзь
- «Церам-церамок» — Мядзведзь
Прэміі і ўзнагароды
правіць- 2014 — узнагароджаны Граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
- 2015 — адзначаны як лепшы акцёр за выкананне ролі Коўрына ў спектаклі «Чорны манах» паводле аповесці А. Чэхава на VII Міжнародным фестывалі тэатраў лялек «Белгародская забава» ў г.Белгарад (Расія) [4].
- 2016 — адзначаны Падзякай Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
- ↑ Тэатар «Лялька» пакажа ў новым сэзоне яшчэ адзін спэктакаль пра Марка Шагала. «Віцебская вясна», 15 верасня 2018
- ↑ Фенька, неверагодная гісторыя на 2 дзеі Архівавана 28 кастрычніка 2017. «Культпросвет»
- ↑ Прэм’ера ў „Ляльцы”: пра смех і душу, якую нельга прадаваць Камунікат.org
- ↑ Лаўрэаты VII Міжнароднага фестывалю тэатраў лялек «Белгародская Забава», 2015 г.