Міхаіл Антонавіч Плужнік
Міхаіл Антонавіч Плужнік (10 (23) верасня 1914, в. Шасцярня, Днепрапятроўская вобласць, Украіна — 29 ліпеня 1976) — беларускі мастак.
Міхаіл Антонавіч Плужнік | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 (23) верасня 1914[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 ліпеня 1976 (61 год) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся 10 (23) верасня 1914 года ў вёсцы Шасцярня. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Вучыўся ў 1931—1935 гадах у Нікалаеўскім мастацкім вучылішчы. Удзельнік мастацкіх выставак з 1951 года[2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1971 года[2].
Творчасць правіць
Працаваў у станковым жывапісе ў жанры лірычнага пейзажа. Асноўныя творы: палотны «У вярхоўях Нёмана», «Адліга», «Спее жыта», «Бабіна лета», «Яблыні цвітуць», «Каля млына», «Сакавік», «Нёманскія далі», «ЗімаўГродна», «Калгасны статак», «Ля сівога Нёмана»[2].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі[2].
Зноскі
- ↑ Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ а б в г Плужнік Міхаіл Антонавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
Літаратура правіць
- Плужнік Міхаіл Антонавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
Спасылкі правіць
- Міхаіл Антонавіч Плужнік на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»