Міхаіл Аляксандравіч Аўласевіч
Міхаіл Аляксандравіч Аўласевіч (20 чэрвеня 1939, в. Прошкі, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць — 11 сакавіка 2008) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1970), прафесар (1992).
Міхаіл Аляксандравіч Аўласевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 чэрвеня 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 сакавіка 2008 (68 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, мовазнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Станіславоўскую сямігодку, Полацкі педагагічны тэхнікум, Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Беларуская і руская мова і літаратура», 1962), Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР (аспірантура, спецыяльнасць «Беларуская мова», 1970).
Працаваў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (1962—2001, філалагічны факультэт, кафедра рускай мовы, прафесар, у 1972—1991 — прарэктар па вучэбнай рабоце, 1991—1994 — першы прарэктар, 1994—2001 — рэктар), Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2001—2004, намеснік старшыні).
Навуковыя інтарэсы: сучасныя руская і бларуская мовы (словаўтварэнне, сінтаксіс, методыка выкладання); лексікаграфія (руска-беларуская тэрміналогія); сацыяльная лінгвістыка.
Пахаваны ў г. Мінску.
Узнагароды
правіць- Выдатнік народнай асветы БССР (1978)
- Выдатнік народнай асветы СССР (1984)
- Заслужаны работнік адукацыі БССР (1989)
Літаратура
правіць- Вводные компоненты предложения в белорусском литературном языке : автореферат диссертации … кандидата филологических наук / М. А. Авласевич. — Минск, 1970.
- Аўласевіч Міхаіл Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С. 86.
- Аўласевіч Міхаіл Аляксандравіч // Мовазнаўцы Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А. А. Куляшова : Агульнае і славянскае мовазнаўства (1930—2001) : біябібліяграфічны даведнік. — Магілёў, 2002. — С. 25—38.
- Авласевич Михаил Александрович // Ученые МГУ имени А. А. Кулешова : биобиблиографический справочник. — Могилев, 2013. — С. 143—144.
- Михаил Александрович Авласевич : биобиблиографический указатель / Могилевский государственный университет им. А. А. Кулешова; авторы-составители: А. А. Папейко, С. Н. Новикова. — Могилев, 2015.