Міхаіл Браніслававіч Ежаль

Міхаіл Браніслававіч Ежаль (укр.: Єжель Михайло Броніславович; 19 кастрычніка 1952, Вінніцкая вобласць) — украінскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, дыпламат. Адмірал. З 3 красавіка 2013 па 11 мая 2015 — Надзвычайны і Паўнамочны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.

Міхаіл Браніслававіч Ежаль
укр.: Михайло Броніславович Єжель
міністр абароны Украіны[d]
11 сакавіка 2010 — 8 лютага 2012
Папярэднік Valerii Ivashchenko[d]
Пераемнік Дзмітрый Альбертавіч Саламацін
Нараджэнне 19 кастрычніка 1952(1952-10-19) (72 гады)
Адукацыя
Прыналежнасць СССР
Званне адмірал
Узнагароды
ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені юбілейны медаль «300 гадоў Расійскаму флоту» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені Ордэн Багдана Хмяльніцкага Order of Bohdan Khmelnytskyi, 3rd class Medal "10 years to the Armed Forces of Ukraine" Medal "15 years to the Armed Forces of Ukraine"

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 19 кастрычніка 1952 г. у с. Слабада на Вінніцкай вобласці. У 1970 годзе скончыў 10 класаў Рэспубліканскай спецыялізаванай сярэдняй школы-інтэрната спартыўнага профілю ў Кіеве. У гэтым жа годзе добраахвотна, праз Пячорскі РВК горада Кіева, паступіў у Чарнаморскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя П. С. Нахімава, якое скончыў у 1975 па спецыяльнасці радыётэхнічныя сродкі і сістэмы кіравання супрацьлодачных крылатых ракет. У 1987 г. — Ваенна-марскую акадэмія імя А.Гречка ў Ленінградзе, Акадэмію МА Украіны — у 1996. З 07.1970 г. па 07.1975 г. — курсант Чарнаморскага вышэйшага ваенна-марскога вучылішча імя П. Нахімава. З 08.1975 г. па 10.1976 г.  — камандзір зенітна-ракетнай батарэі эсмінца. З 10.1976 г. па 10.1979 г.  — камандзір групы кіравання вартавога карабля, з 10.1979 г. па 08.1980 г. — памочнік камандзіра вартавога карабля, з 08.1980 г. па 08.1985 г. — камандзір вартавога карабля Ціхаакіянскага флоту. З 09.1985 г. па 08.1987 г. — слухач каманднага ф-та Ваенна-марской акадэміі імя А.Гречка. З 08.1987 г. па 12.1990 г. — начальнік штаба брыгады супрацьлодачных караблёў, з 12.1990 г. па 10.1991 г. — камандзір брыгады супрацьлодачных караблёў, з 10.1991 г. па 04.1993 г. — камандзір дывізіі супрацьлодачных караблёў Ціхаакіянскага флоту. З 04. па 08.1993 г. — намеснік начальніка ўпраўлення ВМС Галоўнага штаба УС Украіны. З 08.1993 г. па 08.1994 г. — намеснік камандуючага ВМС па ўзбраенні — начальнік упраўлення ўзбраення і сударамонту ВМС Украіны (г. Севастопаль). З 08.1994 г. па 06.1996 г.  — слухач ф-та падрыхтоўкі спецыялістаў па аператыўна — стратэгічным узроўнем адукацыі Акадэміі абароны Украіны. З 06. па 10.1996 г.  — адмірал-інспектар ВМС Галоўнай інспекцыі Міністэрства абароны Украіны. З 28.10.1996 па 20.08.2001 г. — намеснік Міністра абароны Украіны — камандуючы ВМС Украіны. З 05.1998 г. па 07.2000 г. — член Камісіі па пытаннях марской палітыкі пры Прэзідэнце Украіны. З 20.08.2001 г. па 25.04.2003 г. — Галоўнакамандуючы ВМС МА Украіны. У кастрычніку 2003 вызвалены ад вайсковай службы ў запас. З чэрвеня па снежань 2007 — саветнік Прэм’ер-міністра Украіны. З лютага 2008 па сакавік 2010 года — Галоўны інспектар Міністэрства абароны Украіны. З сакавіка 2010 г. па 8 лютага 2012 г. — Міністр абароны Украіны. 24 лютага 2012 г. прызначаны саветнік Прэзідэнта Украіны.

3 красавіка 2013 года прэзідэнт Віктар Януковіч прызначыў Міхаіла Ежаля Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.[2][3] 11 мая 2015 прэзідэнт Пётр Парашэнка вызваліў яго ад гэтай пасады[4].

Узнагароды

правіць
  • Ордэн «За службу Радзіме ў ВС СССР» III ст.
  • Ордэн "Багдана Хмяльніцкага " III ст.
  • Адрозненнем Міністэрства абароны Украіны «Ветэран вайсковай службы».

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць