Міхаіл Гіціх
Міхаіл Гіціх (? — 1654) — літаратар, палеміст.
Нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Выхоўваўся ў духу арыянства. 3 1607 года вучыўся ў Альтдорфскай гімназіі (Германія), адкуль выключаны за прапаганду прагрэсіўных ідэй. У 1611 годзе вярнуўся на Беларусь i жыў у Навагрудку. Паслядоўнік С.Буднага. Вядомы філасофскімі трактатами палемікай i перапіскай з сябрамі. Пісаў на лацінскай мове. У 1612 годзе напісаў трактат «Аб задавальненні Хрыста». Палеміка Гіціха з альтдорфскім прафесарам Л.Люцыусам надрукавана пад назвай «Аб задавальненні… паміж М.Гіціхам, сацыніянам, i Л.Люцыусам, артадоксам» (Базель, 1628). У 1649 годзе склаў алфавітны даведнік «Багаслоўскія зборнікі». У перапісцы з польскімі мысліцелямі Я.Крэлем, І.Маскажэўскім, М.Руарам выказаў думкі пра сілу чалавечага розуму i законы прыроды (апублікавана ў Амстэрдаме, 1677).
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).