Міхаіл Данілавіч
князь друцкі
Міхаіл Данілавіч, свецкае імя не вядома (2-я палова XIII — 1-я палова XIV ст.) — князь друцкі.
Міхаіл Данілавіч | |
---|---|
Нараджэнне | не раней за 1250 |
Смерць | не пазней за 1350 |
Род | Друцкія |
Бацька | Даніла |
Дзеці | Міхаіл Міхайлавіч |
Дзейнасць | арыстакрат |
Сын друцкага князя Данілы. Вядомы толькі з запісу ў памянніку Кіева-Пячэрскай лаўры. Жыў на мяжы XIII—XIV ст. Паводле таго ж памянніка, меў прынамсі аднаго сына — таксама Міхаіла.[1]
Паводле назіранняў Фёдара Успенскага, у старой анамастычнай традыцыі роду Рурыкавічаў, бацькава імя сын мог атрымаць у адзіным выпадку — калі нарадзіўся пасля смерці бацькі. Аднак у сярэдзіне XIII ст. адбылася трансфармацыя традыцыі — бацька і сын маглі мець аднолькавыя хросныя імёны, але па розных святых-цёзках і пры розных свецкіх імёнах. Такім чынам, напэўна, друцкі князь Міхал Данілавіч і яго сын Міхаіл Міхайлавіч мелі розныя свецкія імёны, невядомыя цяпер.
Зноскі
- ↑ Кузьмин, 2007, с. 54
ЛітаратураПравіць
- Кузьмин А. В. Опыт комментария к актам Полоцкой земли второй половины XIII-начала XV в. (окончание) // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. — 2007. — № 4 (40). — С. 50-68.
- Литвина А. Ф., Успенский Ф. Б. Выбор имени у русских князей в X—XVI вв.: Династическая история сквозь призму антропонимики.. — М.: Индрик, 2006. — 904 с. — 1 000 экз. — ISBN 5-85759-339-5.