Адкрыць галоўнае меню

Міхаіл Канстанцінавіч Лазар

Міхаіл Канстанцінавіч Лазар (2 студзеня 1924, вёска Даўгінава, Уздзенскі раён) - беларускі краязнавец.

Міхаіл Канстанцінавіч Лазар
Дата нараджэння 2 студзеня 1924(1924-01-02) (95 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці краязнавец
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Вучыўся ў Даўгінаўскай пачатковай школе, Лашанскай няпоўнай сярэдняй школе, у 1941 г. скончыў Уздзенскую школу. У 1943 г. вывезены ў Германію, працаваў у трох лагерах. Пасля заканчэння вайны служыў у Чырвонай арміі, працаваў настаўнікам у Даўгінаўскай сямігадовай, Боркаўскай пачатковай школах, настаўнікам. завучам, дырэктарам Цялякаўскай, потым Слабада-Пырашаўскай сямігадовай школ. У 1954 г. закончыў Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага.

1 верасня 1953 г. прызначаны завучам Хатлянскай сярэдняй школы, на гэтай пасадзе працаваў 17 гадоў. затым да выхаду на пенсію і яшчэ 5 гадоў працаваў настаўнікам у гэтай школе. Выдатнік народнай асветы. Вывучае гісторыю Хатлянаў і ўсёй Уздзеншчыны, апублікаваў шэраг артыкулаў у раённай і абласной газетах. Ініцыятар і стваральнік краязнаўчага музея ў Хатлянскай сярэдняй школе, якому прысвоена званне народнага. Арганізаваў рэстаўрацыю Свята-Пакроўскай царквы ў вёске Хатляны — помніка архітэктуры XIX ст.