Міхаіл Мікітавіч Валконскі
Міхаіл Мікітавіч Валконскі (руск.: Михаил Никитич Волконский; 1713 — 1788) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, князь, маскоўскі губернатар (1771—1780).
Міхаіл Мікітавіч Валконскі | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
1771 — 1780 | |||
Папярэднік | Рыгор Рыгоравіч Арлоў | ||
Пераемнік | Васіль Міхайлавіч Далгарукаў-Крымскі | ||
Дзейнасць | дыпламат, палітык | ||
Нараджэнне | 1713 | ||
Смерць | 1788 | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Валконскія | ||
Бацька | Мікіта Фёдаравіч Валконскі | ||
Маці | Аграфена Пятроўна Бястужава-Руміна | ||
Жонка | Макарава, Елізавета Аляксееўна | ||
Дзеці | сыны Леў, Павел дочкі Марыя, Ганна | ||
Ваенная служба | |||
Званне | генерал-аншэф | ||
Узнагароды | |||
Удзельнік руска-турэцкай вайны у 1738—1739 гадах і Сямігадовай вайны, у якой вызначыўся пад Пальцыгам і Кунерсдорфам. У 1761 прызначаны камандуючым войскамі, размешчанымі ў Польшчы.
Пасля палацавага перавароту 1762 года, як адзін з прыхільнікаў Кацярыны, атрымаў ад яе ордэн Св. Аляксандра Неўскага, званне сенатара, чыны генерал-аншэфа і падпалкоўніка Коннай гвардыі. У 1764 камандаваў корпусам у Польшчы, у 1767 узнагароджаны ордэнам Св. апостала Андрэя Першазваннага. У 1769 прызначаны паслом у Польшчы.
Пасля Чумнога бунту ў 1771 годзе М. М. Валконскі прызначаны галоўнакамандуючым у Маскву. У 1773—1774 гадах падчас Пугачоўскага паўстання па патрабаванню Валконскага ў Маскву сцягнутыя значныя вайсковыя сілы, у рэзідэнцыі губернатара выстаўленыя гарматы. У 1774 Валконскі — адзін з кіраўнікоў генеральнага следства над Е. І. Пугачовым і яго галоўнымі паплечнікамі.
У 1780 звольнены ў адстаўку.
Папярэднік: Рыгор Рыгоравіч Арлоў |
Маскоўскі губернатар 1771-1780 |
Пераемнік: Васіль Міхайлавіч Далгарукаў |