Міхаіл Міхайлавіч Маруга
Міхаіл Міхайлавіч Маруга (нар. 10 лютага 1957) — беларускі фотамастак. Аўтар шэрага беларускіх рэкламных фотаздымкаў. Член Міжнароднай асацыяцыі дызайнераў, Беларускага саюза дызайнераў, Kodak Professional Network, Беларускага саюза фатографаў.
Міхаіл Міхайлавіч Маруга | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 лютага 1957 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фотамастак |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1957 годзе ў горадзе Сокал, Валгаградская вобласць, Расія.
У 1987 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут.
З 1995 года — член Kodak Professional Network.
З 1998 года — член Беларускага саюза дызайнераў.
З 1989 года займаецца рэкламнай фатаграфіей. Найбольш знакамітыя яго працы — рэкламныя здымкі для фірм жаночай бялізны «Мілавіца» і «Элема».
Як фатограф супрацоўнічаў з шэрагам выдавецтваў, банкамі («БелВЭБ»), ансамблямі («Песняры» і «Сябры»), часопісамі, рэстаранамі, казіно і фірмамі.
Зараз кіруе ўласнай фотастудыей «MARUGA».
Жыве і працуе ў Мінску.
Узнагароды
правіць- 2002 — «Млын моды» — Суперфотамастак Беларусі.