Элема
«Эле́ма» — швейнае прадпрыемства Мінску. Буйнейшы вытворца вопраткі ў Беларусі і краінах СНД.
Элема | |
---|---|
Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1930 |
Размяшчэнне | Мінск, вул. Трасцянецкая, д. 5 |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Лідзія Шавель |
Галіна | Лёгкая прамысловасць |
Прадукцыя | Вопратка |
Абарот | ▲115958 млн. рублёў (2010; 38 734 тыс. $) |
Аперацыйны прыбытак | ▼17 157 млн руб. (2010; 5 731 тыс $) |
Чысты прыбытак | ▼10 010 млн руб (2010; 3 344 тыс $) |
Матчына кампанія | «Беллегпрам» |
Сайт | elema.by |
Гісторыя
правіцьЗаснавана ў 1930 г. як Мінская швейная фабрыка[1]. У 1965 г. Мінская фабрыка аб’яднана з 2 філіяламі: Барысаўскай і Дзяржынскай швейнымі фабрыкамі ў Мінскае вытворчае швейнае аб’яднанне імя Н. К. Крупскай. У 1990 г. выходзіць са складу вытворчага аб’яднання і зноў называецца Мінская швейная фабрыка. З 1992 г. — Арэнднае прадпрыемства «Мінская швейная фабрыка». У 1993 г. рэарганізавана ў швейнае прадпрыемства «Элема». З 1996 г. — ААТ «Элема».
Прадукцыя
правіцьШтогод вырабляе звыш 650 тыс. жакетаў, куртак, нагавіц, паліто, плашчоў, спадніц і сукенак. Валодае крамамі ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі і ў Бабруйску, Жлобіне і Наваполацку. Мае тры прадстаўніцтвы ў Расіі (Масква, Новасібірск, Пецярбург).
Зноскі
Літаратура
правіць- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008.
- Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..
Спасылкі
правіць- Раман Леановіч. Паказ жаночай адзежы дзелавога стылю ААТ «Элема» . Фотапраект ole.by (6 красавіка 2012). Праверана 25 красавіка 2012.