Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Міхаіл Пыско
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Міхаіл Міхайлавіч Пыско
Нарадзіўся 19 сакавіка 1993(1993-03-19)[1][2] (26 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 175 см
Вага 65 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Украіны Інгулец
Нумар 19
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2006 — 2011 Сцяг Украіны ВФК-Карпаты (Львоў)
Клубная кар’ера*
2011 — 2017 Сцяг Украіны Шахцёр (Данецк) 0 (0)
2014 — 2015   Сцяг Украіны Зара (Луганск) 4 (0)
2015   Сцяг Украіны Гаверла (Ужгарад) 0 (0)
2015 — 2016   Сцяг Украіны Ільічовец (Марыупаль) 24 (0)
2017   Сцяг Беларусі Гомель 21 (0)
2018 Сцяг Украіны Рух (Вынныкы) 25 (1)
2019 — Сцяг Украіны Інгулец (Пэтровэ) 3 (1)
Нацыянальная зборная**
2011 — 2012 Сцяг Украіны Украіна (да 19) 10 (1)
2014 Сцяг Украіны Украіна (да 21) 10 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 мая 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 снежня 2017.

Міхаіл Пыско (нар. 19 сакавіка 1993, Воля-Баранэцька, Львоўская вобласць, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца клуба «Інгулец».

Клубная кар’ераПравіць

Пачынаў займацца футболам у ДЮСШ горада Самбара, дзе трэнерам быў яго бацька. Пазней вучыўся ў львоўскім «ВФК-Карпаты», адкуль у 2011 годзе быў запрошаны ў данецкі «Шахцёр». Гуляў у моладзевым складзе «Шахцёра», дзе быў адным з асноўных абаронцаў, двойчы з камандай атрымліваў перамогу ў моладзевым першынстве Украіны.

Улетку 2014 года на правах арэнды перайшоў у луганскую «Зару», у складзе якой 3 жніўня дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Алімпіка» (0:1). Спачатку трывала з’яўляўся ў асноўнай камандзе, але неўзабаве страціў месца ў аснове і стаў выступаць за дубль. У пачатку 2015 года далучыўся да «Гаверла», дзе згуляў толькі ў трох матчах за дубліруючы склад. Улетку 2015 года стаў іграком марыупальскага «Ільічоўца», які перад гэтым пакінуў Прэм'ер-лігу. У сезоне 2015/16 трывала гуляў у асноўным складзе марыупальцаў, але ў сезоне 2016/17 страціў месца ў складзе, і ўзімку пакінуў каманду.

У студзені 2017 года быў аддадзены ў арэнду беларускаму клубу «Гомель»[3]. У складзе «Гомеля» стаў асноўным левым абаронцам, толькі ў маі і верасні не гуляў з-за траўм. У снежні 2017 года па заканчэнні тэрміну арэнды пакінуў «Гомель»[4] і неўзабаве падпісаў трохгадовы кантракт з клубам украінскай Першай лігі «Рух»[5].

У сакавіку 2019 года перайшоў у «Інгулец».

Міжнародная кар’ераПравіць

Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Украіны.

Зноскі

СпасылкіПравіць