Міхаіл Міхайлавіч Рэвяка

беларускі спецыяліст у галіне матэрыялазнаўства і тэхналогіі кампазіцыйных палімерных матэрыялаў

Міхаіл Міхайлавіч Рэвяка (7 верасня 1935Менск — 20 сакавіка 2017) — беларускі спецыяліст у галіне матэрыялазнаўства і тэхналогіі кампазіцыйных палімерных матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1990).

Міхаіл Міхайлавіч Рэвяка
Дата нараджэння 7 верасня 1935(1935-09-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 сакавіка 2017(2017-03-20) (81 год)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1988)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Машыны і тэхналогія апрацоўкі матэрыялаў ціскам», 1958). Працаваў на заводзе «Радыёдэталь» (Мінск; 1958—1963, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела, галоўны інжынер), у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1963, факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў, кафедра палімерных кампазіцыйных матэрыялаў, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: даследаванне ўплыву структуры і складу палімераў на іх тэхналагічныя і фізіка-механічныя характарыстыкі; распрацоўка метадаў мадыфікацыі палімераў з мэтай рэгулявання эксплуатацыйных характарыстык; распрацоўка навуковых асноў стварэння кампазіцыйных матэрыялаў на базе палімерных матэрыялаў; стварэнне новых палімерных матэрыялаў (напоўненыя паліалефіны, самазатухаючыя палімерныя кампазіцыі, машынабудаўнічыя кампазіцыйныя матэрыялы на аснове тэрмапластаў).

Узнагароды правіць

Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР (1984), Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2005), нагрудныя знакі «За выдатныя поспехі ў працы» Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР (1985), «Выдатнік адукацыі» (2008).

Бібліяграфія правіць

  • Разработка конструкционных композиционных материалов на основе полиолефинов методами физико-химической модификации : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.02.01 / Ревяко Михаил Михайлович. ― Минск, 1987.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Ревяко Михаил Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 414—415.
  • Рэвяка Міхаіл Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 546. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Рэвяка Міхаіл Міхайлавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 84.
  • Ревяко Михаил Михайлович (07.09.1935—20.03.2017) // Полимерные материалы и технологии. — 2017. — Т. 3, № 1. — С. 82.